Іван Іванавіч Шчэрба
Іва́н Іва́навіч Шчэ́рба (нар. 30 лістапада 1956, Паднеўка, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (2009—2012). БіяграфіяНарадзіўся 30 лістапада 1956 года ў вёсцы Паднеўка Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. З 1974 года — працаўнік саўгаса, пазней служыў ў войску. У 1980 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі па спецыяльнасці «Таваразнаўства і арганізацыя гандлю харчовымі таварамі». У 1980—1985 працаваў на прадпрыемствах Міністэрства гандлю БССР, у 1985—1993 гадах — на прадпрыемствах Беларускай чыгункі. У 1993—2005 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення знешнеэканамічных сувязяў, начальнік упраўлення транспартнай палітыкі, начальнік аддзела транспартнай палітыкі, начальнік упраўлення дарожна-транспартнай палітыкі, начальнік аддзела транспартнай палітыкі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. У 2002 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраўніцтва». У 2005—2006 гадах — начальнік упраўлення транспарту і сувязі Апарату Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 30 снежня 2006 года — працаваў намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. З 26 чэрвеня 2009 года па 31 ліпеня 2012 года[1] — Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. УзнагародыКрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia