Уладзімір Мсціславіч (вялікі князь кіеўскі)
Уладзімір Мсціславіч, у хрышчэнні Дзмітрый (1132 — 30.5.1171) — князь дарагабужскі (1150—1171), князь уладзімірскі (1154—1157), князь слуцкі (1162), князь трыпольскі (1162—1168), вялікі князь кіеўскі (1171). БіяграфіяСын кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча з другога шлюбу. Пасля смерці старэйшага брата Святаполка ў 1154 годзе, атрымаў Уладзіміра-Валынскае княства, адкуль у 1156 годзе яго выгнаў Мсціслаў Ізяславіч. У наступныя гады Уладзімір Мсціславіч беспаспяхова дамагаўся Уладзіміра і Турава. У 1162 годзе згаданы як трымальнік Слуцка, адкуль быў выгнаны кааліцыяй князёў: «Рюрик и Святополк Гюргевичь Туровьским и Святослав Всеволодович с братомъ Ярославом и съ Олгомъ Святославичем и с Володимиричемъ и съ Кривьскими князьми идоша къ Случьску». Пасля Уладзімір Мсціславіч часта пераходзіў з аднаго княжання на іншае, пакуль незадоўга смерці не заняў княжацкі сталец у Кіеве. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia