Уладзімір Мікалаевіч Мізгайлаў
Уладзімір Мікалаевіч Мізга́йлаў[1] (руск.: Мизгайлов Владимир Николаевич; нар. 24 верасня 1936) — вучоны ў галіне радыёфізікі[2] і радыётэхнікі[1][2], доктар фізіка-матэматычных навук (1990), прафесар (1991). БіяграфіяНарадзіўся ў пасёлку Суземка (Суземскі раён Бранскай вобласці Расіі). У 1959 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Навазыбкаўскага педагагічнага інстытута, у 1962 годзе — радыётэхнічны факультэт Казанскага авіяцыйнага інстытута і ў 1962—1974 гг. працаваў у ім. У 1971 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Синтез дискретных антенных систем по заданной диаграмме направленности с использованием экспериментальных данных». У 1974—1990 гг. на фізічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1976—1979 і з 1991 года ў Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (3 1976 года — дэкан факультэта, з 1991 па 2010 год — прафесар кафедры «Электратэхніка»[3]). З 2005 года У. М. Мізгайлаў у на пасадзе прафесара кафедры «Прамысловая электроніка» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога. Навуковая дзейнасцьУ. М. Мізгайлаў з’яўляецца аўтарам навуковых прац па дыскрэтным слабанакіраваным антэнам лятальных апаратаў. Распрацаваў аўтаматызаваныя сродкі і спосабы пабудавання звычайных і галаграфічных выпраменьваючых прылад. Прапанаваў спосаб змянення эфектыўнай паверхні рассейвання аб’ектаў. Аўтар і сааўтар шэрагу патэнтаў, у тым ліку «Способ построения радиоголографической антенны и плоская радиоголографическая антенна, полученная указанным способом», «Способ получения покрытия, уменьшающего обратное радиолокационное отражение, и гибкая лента, используемая при этом», «Плоская радиоголографическая антенна (ее варианты)»[4]. Сярод апублікаваных прац:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia