Уладзімір Мікалаевіч Целяпнёў
Уладзімір Мікалаевіч Целяпнёў (8 сакавіка 1950, в. Радуша, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць — 18 снежня 2018, Мінск) — беларускі архітэктар і будаўнік. БіяграфіяСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. Працаваў архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Саюзмашпраекце, з 1978 года — кіраўнік групы архітэктараў[1], галоўны архітэктар у Мінскметрапраекце. Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражываў у Мінску[1]. Памёр 18 снежня 2018 года пасля цяжкай працяглай хваробы[2]. ТворчасцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): аптычны корпус механічнага завода імя Вавілава (1981), адміністрацыйна-бытавы корпус вагоннага дэпо (1984) у Мінску[1]. Удзельнічаў у распрацоўцы архітэктурна-планіровачных рашэнняў такіх станцый Мінскага метрапалітэна, як Спартыўная, Кунцаўшчына, Каменная Горка, Барысаўскі тракт, Уручча, Грушаўка, Міхалова, Пятроўшчына, Малінаўка. Сааўтар праектаў 9 аўтадарожных тунэляў на Каўказе (Расійская Федэрацыя), якія складалі аб'язны шлях Сочы, алімпійскай аўтадарогі Адлер-Чырвоная Паляна і шэрагу збудаванняў метрапалітэна ў Маскве, Чалябінску, Казані, Варшаве і інш. УзнагародыЛаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia