Малінаўка (станцыя метро)
Малінаўка (трансліт.: Malinaŭka) — канцавая станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна, знаходзіцца на перакрыжаванні праспекта Дзяржынскага, вуліц Ясеніна і Яна Чачота, каля мікрараёнаў Малінаўка і Брылевічы. Адкрылася 3 чэрвеня 2014 года. Названа на памяць колішняй вёскі Малінаўкі, якая ўвайшла ў склад горада[2]. БудаўніцтваБудаўніцтва станцыі пачалося ў 2010 годзе. Архітэктар — Уладзімір Целяпнёў, скульптар — Максім Пятруль. Праходка перагонных тунэляў ад станцыі «Пятроўшчына» да перасячэння з вуліцай Касманаўтаў вялося закрытым спосабам, ад скрыжавання з вуліцай Касманаўтаў да станцыі «Малінаўка» — адкрытым спосабам. Спачатку адкрыццё планавалася 7 лістапада 2013 года[3], аднак гэтаму перашкодзілі грунтавыя воды на месцы ракі Лошыцы[4]. Участак стаў самым складаным у гісторыі будаўніцтва Мінскага метрапалітэна. У кастрычніку 2012 — чэрвені 2013 гадоў праходчыкі-ўніверсалы змагаліся з грунтавымі водамі ў двух тунэлях. Амаль 700 чалавек працавалі на аб’екце ў тры змены і без выхадных. Нягледзячы на гэта, у самыя складаныя дні будаўнікі прасоўваліся наперад толькі на 1-1,5 метры[5][6]. У красавіку 2013 года шэраг беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў паведаміў, што імавернасці адкрыцця працягу першай лініі метро ад «Пятроўшчыны» да «Малінаўкі» ў лістападзе 2013 года амаль няма. 11 верасня 2013 года Мікалай Ладуцька паведаміў, што адкрыццё станцыі перанесена на май 2014 года[7]. 7 мая 2014 года старшыня Мінгарвыканкама паведаміў, што станцыя не будзе адкрыта ў названы час, а толькі цягам некалькіх тыдняў пасля 9 мая 2014 года. 23 мая 2014 года прайшоў пробны цягнік[8]. Адкрыццё станцыі адбылося 3 чэрвеня 2014 года а 15:00 па ўсходнееўрапейскім часе. ПасажырапатокУ першы год працы станцыяй карысталіся 32 тысячы пасажыраў штодзень. Тым часам загружанасць станцыі «Пятроўшчына» знізілася з 50 тысяч, да 32 тысяч адносна паказчыкаў першага года, калі яна была канцавой[9]. З’яўляецца адной з самых напружаных станцый на лініі. ДызайнПаводле скульптара Максіма Пятруля, у аснове мастацкай канцэпцыі ляжыць ідэя мемарыялізацыі вёскі, якая ўвайшла ў склад горада[2]. «Малінаўка» выяўляе сабой гай — калоны зроблены ў стылі дрэваў. На сцены нанесены раслінны арнамент з выявамі ягад маліны, а ў стылізаванай назве станцыі размешчаны птушкі малінаўкі (заранкі). На станцыі з 9:00 да 16:00 можна пачуць спеў птушак малінавак (заранак). Запіс ўключае дзяжурны па станцыі ў інтэрвалах паміж прыбыццём цягнікоў. Працягласць спеву меней за хвіліну, пасажырам гэтая асаблівасць станцыі вельмі падабаецца[10]. Скульптар Максім Пятруль з’яўляецца аўтарам твораў візуальнага мастацтва, інтэграваных у грамадскую прастору станцыі Малінаўка, спраектаванай архітэктарам Уладзімірам Целяпнёвым. На станцыі ажыццяўляецца ўкараненне твораў Петруля, такім чынам яна набыла экспазіцыйную функцыю, стала выставачнай пляцоўкай, альтэрнатыўнай традыцыйным выставачным прасторам — музеям, галерэям і арт-цэнтрам. Асноўная задача твораў не столькі дэкаратыўная функцыя, як рэпрэзентатыўная — прадстаўленне саміх сябе як завершаных мастацкіх твораў «візуальнага мастацтва для грамадскіх прастор»[11]. ГалерэяЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia