Пятроўшчына (станцыя метро)
Пятроўшчына (трансліт.: Piatroŭščyna) — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. Размешчана паміж станцыямі «Міхалова» і «Малінаўка», на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага з вуліцамі Голубева і Сямашкі. З боку вуліцы Голубева знаходзіцца жылы мікрараён Паўднёвы Захад, з боку вуліцы Сямашкі — Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, 9-я гарадская клінічная бальніца і Студэнцкая вёска. Лічыцца адной з самых прыгожых у Мінскім метрапалітэне. Адкрылася 7 лістапада 2012 года ў складзе 4-й пускавой чаргі разам са станцыямі «Грушаўка» і «Міхалова». Да 3 чэрвеня 2014 года з’яўлялася канцавой станцыяй Маскоўскай лініі, пасля чаго была адкрыта станцыя метро «Малінаўка»[1]. Названа ад колішняй вёскі і прадмесця Мінска Пятроўшчыны, якая ўвайшла ў склад горада. БудаўніцтваБудаўніцтва пачалося ў 2007 годзе[2]. Адкрыццё станцый «Грушаўка», «Міхалова», «Пятроўшчына» было запланавана на 1 верасня 2012 года[3], аднак адкрыццё перанеслі[4]. У выніку станцыі «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына» былі адкрыты 7 лістапада 2012 года[5]. Станам на ліпень 2011 года былі цалкам узведзены канструкцыі станцыі, канструкцыі разваротных тупікоў за станцыяй, канструкцыі вестыбюляў. Вялося будаўніцтва уваходаў і падземных пераходаў, з якіх цяпер ажыццяўляецца ўваход на станцыю. Былі пачаты аздобныя працы. Станам на ліпень 2012 года было цалкам завершана ўзвядзенне канструкцый станцыі, а таксама абодвух пераходаў. Пасажырапаток![]() У 2013 годзе пасажырапаток складаў каля 50 тысяч чалавек штодзень. Аднак пасля адкрыцця новай канцавой станцыі «Малінаўка» пасажырапаток зменшыўся да 32 тысяч[6]. Дызайн і канструкцыя![]() «Пятроўшчына» прадстаўляе сабой зімовае поле, над якім знаходзіцца зорнае неба. Паводле скульптара Максіма Пятруля, у аснове мастацкай канцэпцыі ляжыць ідэя мемарыялізацыі вёскі, якая ўвайшла ў склад горада[7]. Станцыя аднасклепяністая, два вестыбюля. Вядучы мастацкі матыў — прырода. У столь умантавана прыкладна 400 святлодыёдных лямпаў. Мармур, нержавеючая сталь, металакераміка з’яўляюцца асноўнымі матэрыяламі аздаблення. Асаблівасцю станцыі з’яўляецца столь, упрыгожаная дыёдамі, якія выконваюць функцыю зорак на небе. Размешчаны ўсе зоркі ў хаатычным парадку, таму шукаць на імправізаваным начным небе сузор’я не варта[8]. Цікавыя факты![]() На станцыі «Пятроўшчына» праходзяць начныя музычныя мерапрыемствы ў метро. Першае ў гісторыі «Пятроўшчыны» і Беларусі падобнае мерапрыемства адбылося 14 кастрычніка 2018 года[9]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia