Каменная Горка (станцыя метро)
Каменная Горка (трансліт.: Kamiennaja Horka) — канцавая станцыя Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна ў заходнім напрамку. Была адкрыта 7 лістапада 2005 года разам са станцыямі Спартыўная і Кунцаўшчына. АглядПлатформа станцыі астраўная, разлічана на пяцівагонныя саставы. Як і ўсе станцыі мінскага метро, станцыя Каменная Горка мелкага залягання, таму замест эскалатараў выкарыстоўваюцца лесвіцы. На станцыі маецца ліфт для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, але на сёняшні дзень ён спынены. На станцыі ўсталяваны тэрмінал Сбер Банка і 2 банкаматы, адзін з якіх не працуе. Падземны пераходУ падземным пераходзе, які вядзе да ўваходу на станцыю, знаходзіцца гандлёвы цэнтр «Каменная горка». У павільёнах гандлёвага цэнтра можна набыць шэраг ліцэнзійных гульняў для камп’ютара, антывірусы, офісныя пакеты і іншыя праграмы, гульні для Playstation® 2 і Microsoft® Xbox 360®; адзенне, абутак; у гандлёвым цэнтры размешчаны салон сувязі, дзе можна набыць мабільныя тэлефоны і падлучыцца да аператараў А1 і Life:). Размешчаны банкамат Белінвестбанка. ВыхадыАдзін з уваходаў на станцыю размешчаны ў падземным пераходзе пад скрыжаваннем вуліц Прытыцкага, Кунцаўшчына і Лабанка. Канцавая другой лініі забяспечвае доступ да метро жыхарам микрараёнаў Захад, Каменная Горка, Красны Бор, Кунцаўшчына і Сухарава. Цікавыя фактыКаменная горка — самая заходняя станцыя метро ў СНД. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia