Георгій Станіслававіч Таразевіч
Георгій Станіслававіч Таразевіч (17 ліпеня 1937, Слабада, цяпер Мядзельскі раён — 21 сакавіка 2003, Мінск) — савецкі і беларускі палітычны дзеяч. БіяграфіяГеоргій Таразевіч нарадзіўся 17 ліпеня 1937 года ў вёсцы Слабада Віленскага ваяводства Польшчы, цяпер Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. У 1959 годзе ён скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «інжынер-геадэзіст», праз дзесяць гадоў абараніў кандыдацкую дысертацыю (кандыдат тэхнічных навук). Праца
Партыйная кар’ера
З 29 лістапада 1985 па 28 ліпеня 1989 Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Уваходзіў у Вярхоўны Савет СССР, дзе ўзначальваў дзве камісіі: па міжнацыянальных адносінах і планава-бюджэтную. Пабываў у шматлікіх гарачых пунктах: у Нагорным Карабаху, Тбілісі, Баку, Вільні. Давераная асоба Міхаіла Гарбачова. Выконваў пры ім функцыі свайго роду пасла па адмысловых даручэннях у гарачых пунктах. У незалежнай БеларусіПасля атрымання Беларуссю незалежнасці вярнуўся на Радзіму. Быў першым намеснікам Міністра замежных спраў, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом у Польшчы (1994—1995). Негатыўна паставіўся да правядзення майскага рэферэндума 1995 года. Адкрыта выказаўся ў абарону нацыянальнай сімволікі і беларускай мовы. У чэрвені 1995 года распараджэннем Прэзідэнта Беларусі вызвалены ад абавязкаў. Быў сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народнай Грамады), старшынёй яе Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі. У лютым 1998 года ўвайшоў у Нацыянальны выканаўчы камітэт, створаны беларускай апазіцыяй. Стаў старшынёй камітэта па нацыянальных і рэлігійных адносінах Нацыянальнага выканаўчага камітэта. З выступленняў Георгія Таразевіча ў друку:
Памёр 21 сакавіка 2003 года ў Мінску. Георгія Таразевіча пахавалі на Усходніх могілках у Мінску. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia