Уладзімір Рыгоравіч Ванееў
Уладзімір Рыгоравіч Ванееў (6 жніўня 1896, в. Шчыпічоўшчына, Вяцкая губерня — 12 кастрычніка 1941, Вязьма) — савецкі дзяржаўны служачы. Кіраваў арганізацыяй савецкага падполля і партызанскага руху ў Беларускай ССР за часамі Другой сусветнай вайны. БіяграфіяЗа часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе патрапіў на вайну, ваяваў на Заходнім фронце[1]. У войску далучыўся да камуністычнага руху. У лютым 1917 года пад Бабруйскам даведаўся аб перамозе Лютаўскай рэвалюцыі. Вёў сярод салдат актыўную прапаганду ідэй бальшавізму. У пачатку 1918 года ўступіў у РКП(б), удзельнічаў у грамадзянскай вайне[1]. У 1921 годзе вярнуўся ў родную вёску і арганізаваў там камуністычную ячэйку з парабкаў і беднаты. Быў абраны старшынёй Кацельніцкага гарсавета. Паступіў у Прамысловую акадэмію ў Маскве, але скончыць навучанне не паспеў, у 1933 годзе яго прызначылі начальнікам палітычнага аддзела саўгаса ў Заходне-Сібірскім краі. Член ЦВК СССР у 1927—1929 гадах. У 1937 годзе паводле распараджэння ЦК ВКП(б) прызначаны на пасаду старшыні Менскага гарадскога савета[1]. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1937 года[1]. Кіруе будаўніцтвам абарончых рубяжоў і ваенных прадпрыемстваў. 28 ліпеня 1938 года прызначаны на пасаду народнага камісара гандлю БССР[2], з сакавіка 1939 намеснік старшыні СНК БССР[1]. З сакавіка 1941 года — сакратар ЦК КП(б)Б[1]. Займаўся мабілізацыяй ваеннаслужачых, арганізацыяй эвакуацыі насельніцтва, вывазам у тыл дакументаў, матэрыяльных каштоўнасцяў і абсталявання. Адступіў з Мінска перад прыходам нямецкіх войскаў, працягваў дзейнасць Магілёве, Віцебску, Гомелі. Ванееў кіраваў арганізацыяй партызанскага руху на тэрыторыі Беларускай ССР. Паводле яго загаду ў тыл праціўніка былі адпраўленыя будучыя буйныя арганізатары і кіраўнікі партызанскага руху: Васіль Корж, Ціхан Бумажкоў, Фёдар Маркаў, Мінай Шмыроў, Аляксей Кляшчоў[3] і многія іншыя. 23 ліпеня 1941 года быў прызначаны брыгадным камісарам, членам Ваеннага савета 19-й арміі Заходняга фронту[1], удзельнічаў у абарончых баях пад Віцебскам, Смаленскам, Вязьмай. Трапіў у акружэнне. Пры прарыве акружэння быў на чале адной з ударных груп. 12 кастрычніка 1941 года загінуў у баі. Узнагароды16 верасня 1943 года за заслугі ў арганізацыі партызанскага руху ў Беларусі, гераізм і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе з ворагам, Уладзімір Ванееў пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна. ПамяцьІмем Уладзіміра Ванеева названы вуліца і плошча ў Мінску[1][4]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia