Уладзімір Нічыпаравіч Малін
Уладзі́мір Нічы́паравіч Ма́лін (11 (24) ліпеня 1906, п. Яконава Цвярской губерні, Расійская імперыя — 30 студзеня 1982, г. Масква) — савецкі партыйны дзеяч. Член партыі з 1926 года, член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі КПСС (1956—1966). Сакратар ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. БіяграфіяСкончыў Ленінградскі камуністычны універсітэт(1933), пасля на партрабоце. У 1938—1939 гадах першы сакратар Магілёўскага абкама КП(б) Беларусі. У 1939—1947 гадах сакратар ЦК КП(б) Беларусі, адначасова ў 1942—1944 гадах начальнік Палітупраўлення Цэнтральнага штаба партызанскага руху і намеснік яго начальніка. Старшыня Рэспубліканскага камітэта дапамогі па абслугоўванню хворых і параненых байцоў і камандзіраў. З жніўня 1943 па 1947 год 3-і сакратар ЦК КП(б) Беларусі. У 1947—1949 гадах слухач курсаў перападрыхтоўкі пры ЦК УКП(б). У 1949—1952 гадах сакратар Ленінградскага гаркама УКП(б). У 1952—1954 гадах інспектар ЦК КПСС. Па некаторых дадзеных, пасля арышту А. М. Паскробышава выконваў яго абавязкі пры Сталіне[1]. У 1954—1965 гадах — загадчык агульным аддзелам ЦК КПСС. У 1965—1970 гадах рэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС. З 1970 года на пенсіі. Яго сын Б. У. Малін працаваў у НДІ-35[2]. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia