Уладзіслаў Ігаравіч Васілючак
Уладзіслаў Васілючак (нар. 28 сакавіка 1994, Ліда) — беларускі футбаліст, брамнік казахстанскага клуба «Туран» з Туркестана. Клубная кар’ераВыхаванец лідскай ДЮСШ, з 2011 года стаў выступаць за дубль гродзенскага «Нёмана». З сезона 2013 канчаткова замацаваўся ў якасці трэцяга брамніка, гуляў за дубль, аднак доўгі час не атрымоўваў магчымасці дэбютаваць у асноўнай камандзе. Па заканчэнні сезона 2014 «Нёман» пакінулі асноўныя брамнікі — Аляксандр Суліма і Марус Рапаліс. У выніку, сезон 2015 Васілючак распачаў ужо ў якасці асноўнага брамніка гродзенцаў. 21 сакавіка 2015 года дэбютаваў у асноўным складзе «Нёмана» ў чвэрцьфінальным матчы Кубка Беларусі супраць БАТЭ (0:1). Пазней, аднак, стаў саступаць месца ў аснове Сяргею Курганскаму. 22 жніўня 2015 года Васілючак прапусціў 7 мячоў у матчы супраць БАТЭ (выніковы лік 1:7), пасля чаго больш не з’яўляўся на полі ў чэмпіянаце 2015. У пачатку 2016 года праходзіў прагляд у самарскіх «Крылах Саветаў», які, аднак, не завяршыўся падпісаннем кантракта[3]. У выніку Уладзіслаў вярнуўся ў Гродна, але новы кантракт не падпісваў, бо жадаў мець рэгулярную ігравую практыку, якую трэнерскі штаб клуба не мог гарантаваць. Кіраўніцтва «Нёмана» планавала аддаць Уладзіслава ў арэнду ў «Ліду»[4], аднак у лідскім клубе ўжо зрабілі стаўку на іншых выканаўцаў. 7 красавіка 2016 года нарэшце падпісаў новы кантракт з «Нёманам» да канца 2018 года[5], а 15 красавіка быў аддадзены ў арэнду «Смаргоні» да канца сезона 2016[6]. У ліпені 2016 года перабраўся ў мікашэвіцкі «Граніт»[7], дзе стаў асноўным брамнікам, але не здолеў выратаваць клуб ад вылету ў Першую лігу. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Гродна[8]. У снежні 2016 года зноў быў аддадзены ў арэнду, на гэты раз у «Гарадзею»[9]. Пачынаў сезон 2017 другім брамнікам, пазней стаў чаргавацца на полі з Мікалаем Раманюком. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года вярнуўся ў «Нёман»[10]. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на два гады і зноў быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»[11]. У першай палове 2018 года згуляў за «Гарадзею» ў двух матчах, і ў жніўні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду[12]. У другой палове сезона 2018 заставаўся ў гродзенскім клубе, быў другім брамнікам, гуляў таксама за дубль. У сакавіку 2019 года на правах арэнды далучыўся да «Ліды»[13], дзе стаў асноўным брамнікам. У ліпені 2019 года перабраўся ў «Іслач»[14]. У «Іслачы» быў другім брамнікам, прыцягваўся да дубля. У снежні 2019 года вярнуўся ў «Нёман»[15], аднак у студзені 2020 года, пакінуўшы гродзенскі клуб па заканчэнні кантракта, стаў брамнікам «Іслачы» на рэгулярнай аснове[16]. У сезоне 2020 быў другім брамнікам пасля Ягора Хаткевіча, а ў 2021 годзе нарэшце замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[17]. Неўзабаве адправіўся на прагляд у гродзенскі «Нёман» і ў хуткім часе падпісаў кантракт з клубам[18]. Пачынаў сезон 2022 на лаўцы запасных, а з лета замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У пачатку 2023 года праходзіў прагляд у казахстанскім «Кызыл-Жары» і расійскім «Дынама» з Махачкалы, але не падышоў. У выніку ў сакавіку 2023 года папоўніў склад «Слуцка»[19], дзе стаў асноўным брамнікам. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў слуцкі клуб[20] і неўзабаве стаў іграком азербайджанскага «Кяпаза»[21]. Пакінуў «Кяпаз» у лютым 2024 года[22]. У красавіку 2024 года падпісаў кантракт з казахстанскім «Туранам»[23]. Міжнародная кар’ераУлетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў) на міжнародным турніры ў Іспаніі. 9 верасня 2013 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Францыі. З таго часу стаў асноўным брамнікам моладзевай зборнай. У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе, правёў на турніры поўны матч супраць Буркіна-Фасо (0:0). Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia