Уладзіслаў Ігаравіч Каборда
Уладзіслаў Каборда (нар. 24 ліпеня 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца. Клубная кар’ераВыхаванец клуба «Мінск», у першай палове 2012 года выступаў за фарм-клуб «Мінск-2» у Другой лізе, пасля далучыўся да дубля «Мінска». Сезон 2014 пачынаў у дублі, а ў маі зноў апынуўся ў складзе «Мінска-2», які выступаў ужо ў Першай лізе. Па заканчэнні сезона 2014 «Мінск-2» спыніў існаванне, і ў сакавіку 2015 года абаронца пасля няўдалага прагляду ў гродзенскім «Нёмане»[2] стаў іграком «Смалявічаў-СТІ»[3]. У далейшым выступаў за розныя клубы Першай лігі: сезон 2016 пачынаў у мінскім «Тарпеда», а пасля перайшоў у «Ашмяны-БДУФК», першую палову 2017 года правёў у «Баранавічах». Ва ўсіх камандах быў іграком стартавага складу. У ліпені 2018 года, пакінуўшы «Баранавічы», далучыўся да клуба «Паланга» з Першай лігі Літвы[4]. Дапамог клубу выйсці ў A Лігу, дзе правёў сезон 2018 у якасці асноўнага абаронцы. У сакавіку 2020 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Смаргоні»[5]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У лютым 2021 года, пасля таго як «Смаргонь» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, падоўжыў кантракт з клубам[6]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 13 сакавіка 2021 года, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы першага тура з «Энергетыкам-БДУ» (0:3). У далейшых чаргаваў выхады ў стартавым складзе з заставаннем на лаўцы запасных. У пачатку 2022 года, пакінуўшы «Смаргонь», праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», але беспаспяхова. Міжнародная кар’ераУ верасні 2011 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2012 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы. У кастрычніку 2013 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Грамадзянская пазіцыяПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[7]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia