Уладзіслаў Сяргеевіч Жук
Уладзіслаў Жук (нар. 11 чэрвеня 1994, Задвор’е, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага «Макслайна». Клубная кар’ераВыхаванец ДЮСШ горада Стоўбцы, пазней выступаў за юнацкія каманды розных беларускіх клубаў. Першым дарослым клубам Уладзіслава ў 2012 годзе стала «Зорка-БДУ», дзе ён з цягам часу здолеў замацавацца ў аснове. Пасля сезона 2014 праходзіў прагляд у «Гомелі»[3] і «Тарпеда-БелАЗ»[4], аднак у выніку застаўся ў Мінску. У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у «Слуцк»[5], але не падышоў і неўзабаве далучыўся да мазырскай «Славіі»[6], у складзе якой пачаў сезон 2016. 2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на пазіцыі левага паўабаронцы ў матчы супраць «Слуцка» (1:1). Здолеў замацавацца на гэтай пазіцыі, па выніках сезона 2016 быў прызнаны аматарамі клуба найлепшым іграком каманды[7]. Канец сезона вымушаны быў прапусціць з-за службы ў арміі[8]. У студзені 2017 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[9]. Аднак, не здолеў замацавацца ў складзе і ў красавіку таго ж года вярнуўся ў «Славію» на правах арэнды[10]. Прапусціўшы пачатак сезона з-за траўмы, пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену. Па выніках сезона 2017 «Славія» выбыла ў Першую лігу, а Жук вярнуўся ў БАТЭ[11]. У студзені 2018 года трэніраваўся з барысаўчанамі, аднак не трапіў на першы турэцкі збор каманды. У лютым 2018 года далучыўся да «Смалявічаў», і ў сакавіку афіцыйна перайшоў у склад дэбютанта Вышэйшай лігі ў арэнду з правам выкупу[12]. У складзе «Смалявічаў» быў іграком асновы, аднак у жніўні 2018 года пакінуў каманду[13] і неўзабаве перайшоў у арэнду ў «Слуцк»[14]. У верасні не гуляў з-за траўмы, пазней стаў часам з’яўляцца ў стартавым складзе слуцкай каманды. У студзені 2019 года пакінуў слуцкі клуб[15] і неўзабаве разарваў кантракт з БАТЭ[16]. Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў «Славіі» і ў выніку зноў стаў іграком мазырскага клуба[17]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе мазыран. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[18]. У пачатку 2022 года не трапіў у заяўку «Славіі» на сезон і толькі ў ліпені зноў з’явіўся на полі. У лістападзе 2023 года пакінуў «Славію»[19][20]. У студзені 2024 года афіцыйна быў дапушчаны да прафесійнай дзейнасці спартсмена ў Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры[21] У студзені 2024 года стаў трэніравацца з віцебскім «Макслайнам» і ў лютым афіцыйна папоўніў склад клуба[22]. Міжнародная кар’ераУ 2014—2016 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, двойчы прымаў удзел у Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Грамадзянская пазіцыяПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[23]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia