Ульрых III (герцаг Карынтыі)
Ульрых III (ням.: Ulrich III; каля 1220 — 27 кастрычніка 1269) — герцаг Карынтыі ў 1256—1269 гадах і Крайны (з 1248/1251 года), апошні прадстаўнік дынастыі Шпангаймаў. БіяграфіяУльрых III быў сынам Бернарда, герцага Карынтыі ў 1201—1256 гадах, і Юдзіты Чэшскай, дачкі чэшскага караля Пржэмысла Отакара I. Ульрых III выхоўваўся ў Празе пры двары чэшскага караля. Карынтыйска-чэшскі саюз, закладзены яшчэ Бернардам Шпангаймам быў арыентаваны на супрацьстаянне росту аўстрыйскага ўплыву ў рэгіёне. Пасля смерці ў 1246 годзе Фрыдрыха II, герцага Аўстрыі, малады Ульрых ажаніўся з яго ўдавой Агнесай Меранскай, спадчынніцай зямель Андэкскай дынастыі. Гэта дазволіла Ульрыху III у 1248 годзе атрымаць прастол герцагства Крайны. ![]() Пасля смерці свайго бацькі ў 1256 годзе Ульрых стаў герцагам Карынтыі. Аб’яднанне Карынтыі і Крайны і трывалы саюз з Чэхіяй дазволіла Ульрыху III значна ўмацаваць міжнародны аўтарытэт дзяржавы. Пра амбіцыі карынтыйскага герцага сведчыць той факт, што ў якасці свайго герба ён стаў выкарыстоўваць «трох швабскіх ільвоў» на залатым полі — геральдычны сімвал, які ўзыходзіць да Беатрысы Швабскай, жонкі Адальбера, герцага Карынтыі ў 1011—1035 гадах, якая паходзіла з імперскага роду Каралінгаў. Гэты сімвал дагэтуль з’яўляецца гербам Карынтыі. У канфліктах за аўстрыйскую спадчыну, якія пачаліся пасля згасання ў 1246 годзе дынастыі Бабенбергаў, Ульрых III падтрымліваў караля Чэхіі. Пасля смерці сваёй першай жонкі Ульрых ажаніўся з Агнесай Царынген, дачкой аўстрыйскага герцага Германа Бадэнскага, што давала магчымасць прэтэндаваць на аўстрыйскі прастол, аднак Ульрых III не стаў умешвацца ў барацьбу за аўстрыйскую карону, абмежаваўшыся толькі падтрымкай чэшскага прэтэндэнта. Больш за тое, у 1268 годзе Ульрых завяшчаў свае ўладанні і прастол герцагства Карынтыя каралю Чэхіі Пржэмыслу Отакару II, свайму пляменніку, адхіліўшы ад успадкоўвання свайго малодшага брата Філіпа, архібіскупа Зальцбургскага. Са смерцю Ульрыха III у 1269 годзе згасла дынастыя Шпангаймаў на карынтыйскім прастоле. Разам з гэтым Карынтыя страціла незалежнасць і ўвайшла ў склад уладанняў чэшскага караля. Шлюб і дзеці
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia