Усевалад Пятровіч Свентахоўскі
Усевалад Пятровіч Свентахоўскі (14 лютага 1966[1], Мінск — 15 сакавіка 2024) — беларускі мастак-графік. БіяграфіяНарадзіўся ў Мінску ў сям’і мастакоў Пятра і Валянціны Свентахоўскіх. Скончыў у 1986 годзе Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава, у 1993 годзе — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Вучыўся ў Аляксея Зінчука, Вячаслава Семянько, Паўла Семчанкі, Уладзіміра Васюка[2]. Сябар Беларускага саюза мастакоў з 1995 года[2]. Сябра мастацкай суполкі «Пагоня»[3]. Педагагічнай дзейнасцю займаўся з 1995 года. Дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дызайну, дэкан факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Жыў у Мінску[2]. Памёр 15 сакавіка 2024 года[4]. ТворчасцьПрацаваў у галіне графічнага дызайну, кніжнай графікі, каліграфічнага мастацтва[2]. У мастацкіх выстаўках удзельнічаў з 1993 года. Творы экспанаваліся на выстаўках у Беларусі (1999—2016), Расіі (Масква, 2008, 2012; Санкт-Пецярбург, 2008), Сербіі (2012, 2013), Польшчы (Торунь, 2012), Літве (Клайпеда, 2014)[2]. Творы захоўваюцца ў фондах Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску[2]. УзнагародыАтрымаў Гран-пры на LII Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі» ў намінацыі «Майстэрства» (2013), дыплом імя Францішка Скарыны за дызайн-канцэпцыю i мастацкае афармленне кнігі «Полацак. 1150» (2013). На LV Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі» ўзнагароджаны дыпломам імя Францішка Скарыны за дызайн-канцэпцыю і мастацкае афармленне кнігі «Уладзімір Мулявін. Сэрцам і думамі» (2016)[2]. Выстаўкі
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia