Францішак Палацкі
Фра́нцішак Па́лацкі (чэшск.: František Palacký; 14 чэрвеня 1798, Годславіцы, Маравія — 26 мая 1876, Прага) — чэшскі гісторык, філосаф і палітычны дзеяч. Часта мянуецца «бацькам чэшскай гістарыяграфіі». Бацька географа Яна Палацкага. БіяграфіяВучыўся ў евангелічным ліцэі ў Браціславе (1812—1818). У 1818 годзе апублікаваў (у сааўтарстве з П. І. Шафарыкам) твор «Пачаткі чэшскай паэзіі», у якім абгрунтаваў неабходнасць адраджэння нацыянальнай культуры і навукі. Палацкі быў першым загадчыкам гістарычнага аддзела Нацыянальнага музея (1818—1841), з 1827 года па яго ініцыятыве музей пачаў навуковыя публікацыі на чэшскай мове. Рэарганізацыя Нацыянальнага музея, ініцыятарам якой быў Палацкі, ператварыла яго ў цэнтр навуковага і культурнага жыцця краіны. У 1831 годзе заснаваў культурна-асветнага таварыства «Маціца чэшская». У 1840-я гг. ўзначальваў чэшскі нацыянальна-ліберальны рух. У рэвалюцыю 1848—1849 выступіў з разгорнутай праграмай аўстраславізму, старшынстваваў у 1848 годзе на Славянскім з’ездзе, 1848 ў Празе. У канцы 1840 — пачатку 1860-х гг. дэпутат аўстрыйскага рэйхсрата і чэшскага сейма , з 1860-х гг. адзін з ідэйных лідараў кансерватыўнай партыі старачэхаў. ТворчасцьАўтар эстэтыка-філасофскіх і гістарычных прац, у т.л. «Гісторыі чэшскага народа ў Чэхіі і Маравіі» (т. 1—5, 1848—1872), у якой паказаў барацьбу чэхаў за нацыянальную незалежнасць у Сярэднявеччы, высока ацэньваў гусіцкі рух. Публікаваў крыніцы па палітычнай, эканамічнай, культурнай гісторыі, літаратуры, мастацтве сярэдневяковай Чэхіі. Шмат зрабіў для падрыхтоўкі першай чэшскай энцыклапедыі. Як гістарыёграф прыналежыў да рамантычнай традыцыі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia