Аўстрыйская акадэмія навук

Аўстрыйская акадэмія навук (ням.: Österreichische Akademie der Wissenschaften) — нацыянальная навуковая арганізацыя Аўстрыі.

У 1713 годзе Готфрыд Лейбніц натхнёны Лонданскім каралеўскім таварыствам і Французскай акадэміяй, прапанаваў стварыць падобную арганізацыю. Але толькі 14 мая 1847 года ў Вене была адкрыта Імператарская акадэмія навук. У 1918 годзе яна пераназвана ў Акадэмію навук, а ў 1947 годзе ў Аўстрыйскую акадэмію навук.

З сярэдзіны 1960-х гадоў яна стала вядучай установай Аўстрыі ў вобласці неўніверсітэцкіх фундаментальных даследаванняў. Складаецца з 2 секцый: матэматычных і прыродазнаўчых навук; філасофскіх і гістарычных навук. Акрамя таго, у яе склад уваходзяць Інстытут параўнальнага даследавання паводзін імя К. Лорэнца і Міжнародны інстытут прыкладнога сістэмнага аналізу. Бібліятэка акадэміі ўтрымлівае звыш 100 тыс. томаў.

Члены акадэміі навук у розны час

Гл. таксама

Спасылкі


Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya