Франчэска Патрыцы
Франчэска Патрыцы іт.: Francesco Patrizi,, лац.: Franciscus Patricius, харв.: Frane Petrić або Franjo Petriš; 25 красавіка 1529 г., Црэс, (Венецыянская рэспубліка, цяпер тэрыторыя Харватыі) — 6 лютага 1597, Рым) — італьянскі філосаф эпохі позняга Адраджэння. Біяграфія![]() ![]() Франчэска Патрыцы нарадзіўся ў 1529 г. на востраве Црэс (Чэрса) у Далмацыі, якая ўваходзіла ў той час у склад Венецыянскай рэспублікі. Меў шляхетнае паходжанне. Выводзіў свой род з Босніі, адкуль яго сям’я збегла ад туркаў. Бацька Франчэска-старэйшы ўзначальваў мясцовы суд. Дзядзька Джорджыа Патрыцы камандваў баявой галерай. Стрыечны брат Мацей Флацыус зрабіў навуковую кар’еру ў Германіі. З маладых гадоў шмат вандраваў. Відавочна, сваякі рыхтавалі яго да кар’еры гандляра. Вывучаў эканоміку ў Венецыі. Некаторы час пад патранажам Мацея Флацыуса вучыўся ў Інгальштадце. У 1547 г. паступіў у Падуанскі ўніверсітэт, дзе першапачаткова прысвяціў сябе медыцыне, але пазней зацікавіўся грэчаскай мовай і філасофіяй. Двойчы выбіраўся паслом «ілірыйскай нацыі» — аб’яднання студэнтаў з Далмацыі. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1554 г. працаваў у розных гарадах Паўночнай Італіі. Сем гадоў правёў на Кіпры, дзе працягваў вывучэнне грэчаскай мовы, збіраў старыя грэчаскія рукапісы, якія прыбыткова прадаў пад час вандровак у Іспанію. Пасля вяртання ў Італію ў 1578 г. працаваў ва ўніверсітэце Ферары. У 1592 г. па запрашэнню кардынала Іпаліта Алдабрандзіні пераехаў у Рым, дзе выкладаў філасофію Платона да самой смерці. Аўтар каля 20 прац па філасофіі, тэалогіі, паэтыцы, навуковай метадалогіі на італьянскай і лацінскай мовах. Філасофскія поглядыЯшчэ пад час навучання ў Падуанскім універсітэце выявіў сябе прыхільнікам вучэння Платона. У ранніх працах імкнуўся супрацьпаставіць «новы навуковы метад» перыпатэтычнаму падыходу. Пачынаючы з выдання яго «Discussiones peripateticae» (1571 г.) актыўна крытыкаваў Арыстоцеля за нібы двудушнасць, перайманне і скрыўленне ідэй Платона. Патрыцы адвяргаў арыстоцелеўскую касмалогію, сцвярджаў атамарную пабудову свету, лічыў Платона прадвеснікам хрысціянства. Гэта супярэчыла традыцыі, пакладзенай у аснову тагачаснай тэалогіі і філасофіі яшчэ Фамой Аквінскім. Патрыцы быў адным з нешматлікіх італьянскіх філосафаў другой паловы XVI ст., які адкрыта рыхтаваў асвечанае грамадства да новай навуковай сістэматызацыі ведаў. Унёсак у навукуФранчэска Патрыцы быў выдатным матэматыкам, напісаў некалькі прац па геаметрыі, лічыў матэматыку асновай фізікі. Некалькі яго інжынерных праектаў былі выкарыстаныя ўладамі Ферары для абароны горада. Выступіў за вылучэнне гісторыі з літаратуры ў самастойную сферу ведаў. У сваіх ранніх працах «Artis historiae penus. Octodecim scriptorum tam veterim quam recentiorum monumentis» і «Della Historia dieci dialoghi» ён вызначыў галоўнае адрозненне гісторыі ад літаратуры: літаратар праўдападобна прыдумляе, а гісторык імкнецца адшукаць праўду. Ф. Патрыцы лічыў, што чалавечая прырода нязменна, а таму аднолькавыя дзеянні прыводзяць да аднолькавых вынікаў. Такім чынам, спасціжэнне мінулага дапамагае прадбачыць будучыню. Ён сістэматызаваў вядомыя ў тую пару правілы крытыкі гістарычных крыніц і заклікаў да абмежаванага ўжывання рытарычных прыёмаў. Садзейнічаў перакладу і распаўсюджванню ведаў аб антычнай рыторыцы, ваеннаму мастацтву, інжынерыі. Спіс твораўНа лацінскай мове
На італьянскай мове
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia