Фрыдрых Вільгельм Мурнаў
Фрыдрых Вільгельм Мурнаў (ням.: Friedrich Wilhelm Murnau, сапраўднае імя Фрыдрых Вільгельм Плумпе, ням.: Friedrich Wilhelm Plumpe; 28 снежня 1888 — 11 сакавіка 1931) — нямецкі кінарэжысёр эпохі нямога кіно, адзін з найбуйнейшых майстроў кінаэкспрэсіянізму . Адной з яго самых вядомых прац стаў фільм «Насферату: Сімфонія жаху» (1922), вольная экранізацыя рамана Брэма Стокера «Дракула ». Нягледзячы на тое, што з-за праблем з аўтарскімі правамі фільм не карыстаўся камерцыйным поспехам, сёння ён лічыцца шэдэўрам нямецкага экспрэсіянісцкага кіно . Пазней Мурнаў зняў фільм «Апошні чалавек » (1924), а таксама кінакарціну «Фаўст » (1926), экранізацыю аднайменнай трагедыі Гётэ. У 1926 годзе пераехаў у Галівуд і зняў на студыі Fox тры фільмы: «Узыход сонца: Песня двух чалавек » (1927), «Чатыры д’яблы » (1928) і «Гарадская дзяўчына » (1930). «Узыход сонца» быў расцэнены крытыкамі і рэжысёрамі як адзін з найлепшых фільмаў усіх часоў і народаў[7]. У 1931 годзе Мурнаў адправіўся на Бора-Бора на здымкі фільма «Табу: Гісторыя паўднёвых мораў » (1931), які планаваўся як сумесная пастаноўка з Робертам Флаэрці , аднак з-за рознагалоссяў Флаэрці пакінуў праект, і Мурнаў зняў фільм самастойна. За тыдзень да прэм’еры ён трапіў у аўтамабільную катастрофу і памёр у шпіталі Санта-Барбары ад траўмаў[8]. З дваццаці аднаго фільма, якія зняў Мурнаў, восем лічацца страчанымі, а ад фільма «Марыца» (1922) захаваўся толькі 13-хвілінны фрагмент. Цалкам захавалася дванаццаць фільмаў. Фільмаграфія
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia