Фэй Данаўэй
Фэй Данаўэй (англ.: Faye Dunaway; нар. 14 студзеня 1941) — амерыканская актрыса, лаўрэат прэміі «Оскар» (1977). БіяграфіяДораці Фэй Данаўэй (англ.: Dorothy Faye Dunaway) нарадзілася 14 студзеня 1941 года ў Баскаме, штат Фларыда, у сям’і унтэр-афіцэра Джона МакДаўэл Данауэя і хатняй гаспадыні Грэйс Эйпрыл. Яе бацька загінуў у гады Другой сусветнай вайны ў час амерыканскай кампаніі ў Еўропе. Данаўэй вучылася на тэатральным аддзяленні Бостанскага, а затым Фларыдскага ўніверсітэта. У 1962 годзе яна ўступіла ў трупу амерыканскага нацыянальнага тэатра, з чаго і пачалася яе акцёрская кар’ера. У тым жа годзе яна дэбютавала на Брадвеі ў пастаноўцы «Чалавек на ўсе часы». Упершыню на кінаэкранах Фэй Данаўэй з’явілася ў 1967 годзе — спачатку ў невядомых карцінах «Паспяшайся закат» і «Здарэнне», а затым у галоўнай ролі ў гангстэрскім трылеры Артура Пена «Боні і Клайд», якая прынесла ёй намінацыю на «Оскар». Праз год актрыса згуляла галоўную ролю ў культавым фільме-рабаванні «Афёра Томаса Краўна», стаўшы да таго часу адной з новых яркіх зорак Галівуду. Праз трыццаць гадоў Данаўэй з’явілася і ў рэмейку дадзенай карціны, дзе выканала невялікую ролю псіхатэрапеўта. У 1970-х Данаўэй заставалася адной з вядучых амерыканскіх актрыс, што падмацоўвалася паспяховымі ролямі ў фільмах «Маленькі вялікі чалавек» (1970), «Тры мушкецёры: Падвескі каралевы» (1973), «Кітайскі квартал» (1974), «Тры дні Кондара» (1975) і «Тэлесетка», роля журналісткі Даяны Крыстэнсен у якім прынесла ёй прэміі «Оскар» і «Залаты глобус». ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia