Дама Элізабет Роўзмунд Тэйлар (DBE) (англ.: Elizabeth Rosemond Taylor, 27 лютага1932, Лондан — 23 сакавіка2011, Лос-Анджэлес) — англа-амерыканская актрыса. Каралева Галівуда ў перыяд яго росквіту, двойчы ўдастоена прэміі «Оскар» за найлепшую жаночую ролю. Стала першай актрысай, ганарар якой склаў мільён долараў.
Біяграфія
У кіно з 1943 года. Атрымала вядомасць ў фільмах «Месца пад сонцам» (1951), «Рапсодыя» (1953), «Гігант» (1956) і інш. Раскрылася як актрыса псіхалагічнага і драматычнага складу ў фільмах «Кошка на распаленым даху» (1958), «Батэрфілд, 8» (1960, прэмія «Оскар»), «Хто баіцца Вірджыніі Вулф?» (1966, «Оскар»), «Бум!» (1968), «Тайная цырымонія» (1969), «Хамерсміт выйшаў на волю» (1972, прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Заходнім Берліне), «Люстэрка трэснула» (1980). Знялася таксама ў фільмах «Клеапатра» (1963), «Камедыянты», «Утаймаванне свавольнай» (абодва 1967), «Сіняя птушка» (СССР—ЗША, 1976) і інш. Выступала на тэлебачанні.
Фільмаграфія
These Old Broads 2001
Sweet Birds of Youth 1989
Giovane Toscanini 1988
Poker Alice 1987
There Must Be a Pony 1986
Malice in Wonderland 1985
The Mirror Crack’d 1980
Winter Kills 1979
Return Engagement 1978
A little Night music 1978
Victory at Entebbe 1976
The Blue Bird 1976
Identikit 1974
Ash Wednesday 1973
Night Watch 1973
Divorce His — Divorce Her 1973
Hammersmith is out 1972
Under Milk wood 1972
Zee an Co. 1972
The Only game in Town 1970
Anne of the Thousand Days 1969
Secret Ceremony 1968
Boom 1968
The Comedians 1967
Reflections in a Golden Eye 1967
Doctor Faustus 1967
The Taming of the Shrew 1967
Who’s afraid of Virgina Woolf? 1966 (Vann Óskarsverðlaun)