Фёдар Апанасавіч Асташэнка
Фёдар Апанасавіч Асташэнка (19 чэрвеня 1896 года — 27 кастрычніка 1976 года) — савецкі военачальнік, генерал-лейтэнант Савецкай арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945). БіяграфіяНарадзіўся 19 чэрвеня 1896 года ў вёсцы Вялікая Любшчына (цяпер Віцебскага раёна Віцебскай вобласці) у сялянскай сям'і. У 1915 годзе прызваны ў шэрагі рускай арміі, удзельнік Першай сусветнай вайны, быў радавым лейб-гвардыі Петраградскага палка (Паўднёва-Заходні фронт). У 1918 годзе ўступіў у шэрагі РККА. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне, быў спачатку пісарам, затым памочнікам камандзіра ўзвода 84-га стралковага палка 10-й стралковай дывізіі . Ваяваў супраць войскаў Юдзеніча на Заходнім фронце, затым супраць польскіх войскаў. Скончыў пяхотныя курсы камсаставу. У 1921 годзе — камандзір роты, затым ад'ютант пры камандзе частак асаблівага прызначэння. У 1922 годзе арыштаваны супрацоўнікамі АДПУ Віцебска за незаконную выдачу адпускных білетаў салдатам, якія пасля дэзертыравалі, але ў канцы года вызвалены. У 1923 годзе звольнены з войска, але летам працягнуў службу, займаў розныя пасады, быў камандзірам роты. Некаторы час вучыўся, скончыў пяхотныя курсы камсаставу ў Маскве. У 1928 годзе ўступіў у шэрагі ВКП(б). З 1929 года — камандзір батальёна, а затым служыў у штабе Беларускай ваеннай акругі. У 1938 годзе скончыў курсы «Выстрал», у гэтым жа годзе прызначаны на пасаду памочніка камандзіра 52-й стралковай дывізіі. У 1939 годзе — камендант Мазырскага ўмацаванага раёна, у 1940 годзе — намеснік камандзіра 6-й стралковай дывізіі. У гады Вялікай Айчыннай вайныЗ пачаткам вайны з Германіяй 6-я стралковая дывізія панесла вялікія страты раёне Брэста. Палкоўнік Ф. А. Асташэнка ўзначаліў частку сваёй дывізіі і ўдзельнічаў у контрудары савецкіх войскаў пад Брэстам 24 чэрвеня (разам з 14-м мехкорпусам)[1], потым выводзіў свой атрад з акружэння. У ліпені 1941 года 6-я стралковая дывізія была адноўлена нанава і ўдзельнічала ў наступленні на Мсціслаў і Горкі, затым абаранялася на поўнач ад Крычава. У канцы ліпеня кіраванне 6-й дывізіі было выведзена ў рэзерв 13-й арміі, але ўжо ў пачатку жніўня ў складзе 4-га паветрана-дэсантнага корпуса змагалася пад Крычавым (1 жніўня пасля гібелі камдыва-6 М. А. Папсуй-Шапка Асташэнка прыняў дывізію). З верасня 1941 года — камандзір 368-й стралковай дывізіі. У 1942 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генштаба па паскоранай праграме. З канца 1942 года — камандзір 47-й гвардзейскай стралковай дывізіі . Удзельнік Сталінградскай бітвы. 20 снежня 1942 года Асташэнка прысвоена званне генерал-маёра[2]. У канцы 1943 года прызначаны на пасаду камандзіра 57-га стралковага корпуса. Удзельнічаў у Яска-Кішынёўскай, Корсунь-Шаўчэнкаўскай і іншых аперацыях. Яго падраздзяленне вызваліла шэраг населеных пунктаў, нанесла сур’ёзны ўрон праціўніку. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 красавіка 1945 года за ўзорнае выкананне баявых задач камандавання і праяўленыя пры гэтым адвагу і мужнасць гвардыі генерал-маёру Осташенко прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Апошняй аперацыяй генерала стала Пражская аперацыя. Пасля вайныПасля перамогі працягваў камандаваць 57-м стралковым корпусам. У 1948 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба і стаў выкладчыкам. У 1956 годзе пайшоў у адстаўку ў званні генерал-лейтэнанта. Фёдар Асташэнка памёр 27 кастрычніка 1976 года ў Маскве. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках. Узнагароды і званні
Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia