Хазалбек Бахцібекавіч Атабекаў
Нараджэнне
18 сакавіка 1967
Адукацыя
Ваенная служба
Званне
Палкоўнік
Узнагароды
Хазалбек Бахцібекавіч Атабекаў (нар. 18 сакавіка 1967 [ 1] ) — палкоўнік (з 2007 года), былы намеснік камандуючага Унутранымі войскамі Рэспублікі Беларусь з 2018 года[ 2] . Этнічны таджык .
Біяграфія
У 1990 годзе скончыў Мінскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча. У 1996 годзе атрымаў крапавы берэт з рук Дзмітрыя Паўлічэнкі . Займаў пасаду камандзіра спачатку роты, а затым і батальёна ўнутраных войскаў.
У 2009 [ 3] —2012 гадах быў камандзірам 3-й асобнай Чырванасцяжнай брыгады спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС (вайсковая часць 3214), затым — намеснікам начальніка ўпраўлення баявой і аператыўнай падрыхтоўкі Галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Рэспублікі Беларусь[ 4] .
22 мая 2018 года прызначаны намеснікам камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь[ 5] .
13 жніўня 2020 года на хвалі пратэстаў у Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Атабекава медалём «За бездакорную службу I ступені»[ 6] .
15 сакавіка 2022 года ён вызвалены ад пасады і звольнены ў запас з правам нашэння ваеннай формы[ 7] .
Санкцыі
У 2012 годзе Атабекаву забаранілі ўезд у краіны Еўрасаюза [ 8] . У Чорны спіс Еўрасаюза трапіў за тое, што «камандаваў разгонам дэманстрацыі 19 снежня 2010 года ў Мінску з ужываннем празмернай сілы»[ 9] [ 10] . Еўрапейскія санкцыі былі знятыя 15 лютага 2016 года[ 11] .
2 кастрычніка 2020 года было аб’яўлена, што Атабекаў трапіў у санкцыйныя спісы ЕС (спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС ) і ЗША (спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб )[ 12] [ 13] . ЕС увёў санкцыі супраць намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі МУС як адказнага за кампанію рэпрэсій і запалохвання МУС пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года : адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, у тым ліку катаванні, а таксама запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў[ 1] [ 14] . Акрамя таго, Атабекава ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія [ 15] [ 16] , Канада [ 17] , Швейцарыя [ 18] [ 19] . 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[ 20] .
Узнагароды
ордэн «За службу Радзіме» [ 21] ,
медаль «За бездакорную службу» III ступені (18 сакавіка 2005)[ 22] ,
медаль «За бездакорную службу» II ступені,
медаль «За бездакорную службу» I ступені (13 жніўня 2020)[ 23] .
Крыніцы
↑ а б Council Implementing Regulation (EU) 2021/339 of 25 February 2021 implementing Article 8a of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (англ.) (26 лютага 2021). Праверана 24 ліпеня 2021.
↑ Хазалбек Атабеков назначен заместителем командующего внутренними войсками МВД Беларуси
↑ Спецназом будет командовать Хазалбек Атабеков
↑ Президент назначил замкомандующего внутренними войсками Архівавана 5 снежня 2020.
↑ Указ Президента Республики Беларусь от 22 мая 2018 года № 193 «О Х. Б. Атабекове» Архівавана 30 жніўня 2021.
↑ Лукашенко наградил более 300 силовиков медалью «За безупречную службу»
↑ Полковник Атабеков уволен в запас (руск.)
↑ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.) . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
↑ COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
↑ EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex (англ.) . EUR-Lex . Праверана 25 снежня 2020.
↑ Денис Лавникевич . Батьке простили старые грехи (руск.) . Газета.ru (15 лютага 2016). Праверана 10 верасня 2021.
↑ OFAC Sanctions List Search , Міністэрства фінансаў ЗША
↑ Best, Tom; Bonucci, Nicola; Bukowski, Gesa; Hutchison, Talya . Protests in Belarus - EU imposes Fresh Sanctions on the Belarusian Regime and Follows the UK, US and Canada in Imposing Sanctions on Lukashenko (англ.) . Paul Hastings LLP . Lexology (17 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021. Праверана 24 ліпеня 2021.
↑ 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. Сьпіс (бел. (тар.)) . Беларуская служба Радыё «Свабода» (2 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
↑ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.) . Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
↑ Staff, Reuters . UK sanctions Belarus leader Lukashenko (англ.) . Reuters (29 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021. Праверана 24 ліпеня 2021.
↑ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (нявызн.) . Міністэрства міжнародных спраў Канады (англ.) ( бел. (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
↑ Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials (англ.) . Swissinfo (чэшск.) ( бел. (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
↑ SECO: Ordinance on measures against Belarus (англ.) . Staatssekretariat für Wirtschaft (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2020.
↑ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (20 лістапада 2020). Праверана 13 верасня 2021.
↑ Минское ВВПОУ: годы и судьбы!
↑ Указ Президента Республики Беларусь от 18 марта 2005 года № 141 «О награждении военнослужащих внутренних войск Министерства внутренних дел медалью „За безупречную службу“ I, II, III степени» Архівавана 30 жніўня 2021.
↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 жніўня 2020 года № 305 «Аб узнагароджанні» Архівавана 19 жніўня 2020.
Спасылкі