Хуан Мадэста
Хуан Гільёта Леон, больш вядомы як Хуан Мадэста (ісп.: Juan «Modesto» Guilloto León; 24 верасня 1906 – 16 красавіка 1969) — брыгадны генерал Народнай арміі Іспанскай Рэспублікі, удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі і Другой сусветнай вайны. БіяграфіяНарадзіўся ў г. Эль-Пуэрта-дэ-Санта-Марыя ў Кадысе. Першапачаткова працаваў на лесапільні, потым трапіў у армію. Служыў у Марока ў складзе часцей рэгуларэс[2]. У 1930 годзе ўступіў у Камуністычную партыю. У 1933 годзе стаў кіраўніком антыфашысцкай міліцыі ў Мадрыдзе[3]. Накіраваны партыяй у Савецкі Саюз для праходжання ваеннай падрыхтоўкі ў Ваеннай акадэміі імя Фрунзэ. Там жа вывучыў рускую мову[4]. У пачатковы перыяд грамадзянскай вайны заняў бок рэспубліканцаў. Удзельнічаў у штурме Мантаньі і баях пад Гвадарамай. З кастрычніка 1936 года камандаваў Пятым палком. Змагаўся пад Талаверай, пад Мадрыдам, на Карунскай дарозе[5] і на Хараме[6]. У 1937 годзе стаў камандуючым 5-м армейскім корпусам, кіруючы рэспубліканскімі войскамі пры Бельчытэ, у Брунэцкай і Тэруэльскай аперацыях[7]. Са жніўня 1938 года[8] камандаваў арміяй Эбра[9]. У сакавіку 1939 года прызначаны на пасаду камандуючага Цэнтральнай арміяй[10]. Пасля перавароту Касада пакінуў Іспанію[11]. Жыў у Савецкім Саюзе. Падчас Другой сусветнай вайны служыў у Чырвонай Арміі і балгарскіх камуністычных войсках. У наступныя гады жыў у Празе. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia