Узброенае паўстанне ў казармах Мантаньі
Узброенае паўстанне ў казармах Мантаньі — эпізод ліпеньскага путчу 1936 года ў Іспаніі, калі вайскоўцы-нацыяналісты паднялі бунт у казармах на ўзгорку Мантанья-дэль-Прынсіпа-Піа на захадзе Мадрыда. Так як асноўная частка сілавікоў засталася вернай ураду, то пры падтрымцы рабочых-апалчэнцаў улады падавілі паўстанне. Перадгісторыя17—18 ліпеня 1936 года частка іспанскай арміі на чале з групай афіцэраў, сярод якіх былі генералы Хасэ Санхурха, Франсіска Франка, Эміліа Мола, Мануэль Годэд і Гансала Кейпа дэ Льяна, паспрабавала зрынуць урад Народнага Фронту. Захоп Мадрыда быў адной з галоўных мэтаў ліпеньскага перавароту. Тут была асабліва моцная канцэнтрацыя праўрадавых сіл. У іх лік уваходзілі ваенізаваныя сілы бяспекі і арганізаваныя — хоць на дадзеным этапе, як правіла, няўзброеныя — прафсаюзныя групы. Большая частка афіцэраў і салдат гарнізона Мадрыдскай арміі не ўдзельнічала ў змове і была настроена заставацца вернымі ўладам[1]. У сваю чаргу сталічныя путчысты былі дрэнна спланаваны. Паміж варожымі Другой Іспанскай Рэспубліцы разнастайнымі элементамі — фалангістамі, манархістамі, некаторымі армейскімі афіцэрамі і членамі Іспанскага ваеннага саюза — не было каардынацыі. Лідар паўстання ў Мадрыдзе палкоўнік Валянцін Галарса Марантэ быў затрыманы, і яго месца заняў пажылы і нерашучы генерал Вільегас. Аднак ён вырашыў у апошнюю хвіліну пазбегнуць прамога ўдзелу, перадаўшы кіраўніцтва змовай генералу Хаакіну Фанхулю[2]. Змоўшчыкі планавалі, што генерал Гарсія Эран захопіць армейскі лагер Карабанчэль, а генерал Фанхуль з казарм Мантаньі зойме цэнтральную частку горада. Затым іншыя афіцэры паўстанцаў павінны былі захапіць авіябазы Кіатра-Вьентас і Хетафэ. Ход падзей18 ліпеня ў сталіцу прыйшла навіна, што Іспанская афрыканская армія падняла бунт у Марока. Усеагульны саюз працоўных і Нацыянальная канфедэрацыя працы запатрабавалі раздачы зброі. Аднак урад адмовіўся рабіць гэта. Тым не менш група маладых афіцэраў на чале з падпалкоўнікам Радрыга Хілем Руісам раздала рабочым 5000 вінтовак[3]. На наступны дзень прэм’ер-міністр Хасэ Хіраль вырашыў выдаць зброю прафсаюзам; было здадзена 65 000 вінтовак, але толькі 5 000 мелі балты. Астатнія 60 000 захоўваліся асобна ў казармах Мантаньі. Камандзір часці палкоўнік Маісес Сера праігнараваў загад перадаць іх апалчэнцам, што фактычна паклала пачатак паўстанню ў Мадрыдзе[4]. Раніцай ў казармы Мантаньі прыбыў генерал Фанхуль, а таксама групы афіцэраў з іншых мадрыдскіх гарнізонаў і некалькі добраахвотнікаў-фалангістаў і манархістаў. Прачытаўшы сваім калегам лекцыю аб палітычных мэтах ваеннага паўстання, лідар сталічных путчыстаў паспрабаваў прасунуцца па цэнтральных вуліцах горада са сваімі войскамі (2000 афіцэраў, курсантаў і салдат плюс 500 добраахвотнікаў)[5]. Нечакана каля казармаў сабраўся натоўп з каля 8000 чалавек, арганізаваных Нацыянальнай канфедэрацыяй працы і Усеагульным саюзам працоўных, некаторыя з якіх былі ўзброены. Фанхуль вырашыў сысці ў лагер і чакаць дапамогі ад іншых гарнізонаў горада. Аднак у астатніх сталічных воінскіх часцях пераварот праваліўся: у Карабанчэле генерал Гарсія Эран быў забіты сваімі падначаленымі пры спробе падняць іх супраць урада, артылерыйскія казармы ўтрымалі афіцэры-лаялісты[6], а штурм авіяцыйных баз адлюстравалі (пазней іх прымянілі для паветраных налётаў на Мантанью[7]). Раніцай 20 ліпеня пад узгорак Мантанья-дэль-Прынсіпа-Піа падыйшлі два 75-мм гарматы і адна 155-мм. У палове адзінаццатай урадавая авіяцыя здзейсніла налёт на казармы; адна бомба параніла Фанхуля і Серу[6]. Хутка некалькі салдат унутры казармы размахвалі белай прасцінай з вокнаў, відавочна, з намерам здацца. Насуперак загаду лейтэнанта Марэна з штурмавой гвардыі, які ўзначальваў аблогу, натоўп праўрадавых апалчэнцаў пабег наперад у казармы. Нечакана абаронцы адкрылі па іх агонь з кулямётаў. Каля поўдня ашалелыя лаялісты ўварваліся праз галоўныя вароты ў сам лагер. Паўстанцы спрабавалі здацца, але яны былі забіты натоўпам у галоўным двары, а некаторыя былі скінуты з верхняй галерэі[8]. Некалькі чалавек з добраахвотнікаў-фалангістаў і манархістаў у грамадзянскім аддзенні змаглі выслізнуць у мітусні[9]. ВынікіПалкоўнік Сера загінуў падчас атакі, у той час як параненага генерала Фанхуля разам з іншымі пакінутымі ў жывых мяцежнікамі заключылі ў мадрыдскую ўзорную турму для суда[10][11], а пазней расстралялі[12]. З 145 афіцэраў-паўстанцаў, якія знаходзіліся ў казармах Мантанья, 98 загінулі ў баі, скончылі жыццё самагубствам або былі пакараны смерцю праўрадавымі сіламі[13]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia