Царква Іль Рэдэнторэ
![]() Царква Іль Рэдэнторэ (італ. Il Redentore - Збаўца) — царква ў Венецыі на набярэжнай вострава Джудэка. Будаўніцтва было ўхвалена дожам Себасцьянам Веньерам і Вялікім Саветам і даручана Андрэа Паладыя. У маі 1577 царква была закладзена ў гонар падзякі Збавіцеля за збавенне горада ад эпідэміі чумы, якая лютавала ў Венецыі ў 1575-1576 гадах і забрала да траціны насельніцтва горада, або 46000 жыццяў. У 1592 годзе будынак быў завершаны і асвечана. Царква было аддадзена ордэна Капуцынаў. У знак збавення ад чумы з XVI стагоддзя ў Венецыі святкуюць свята Фэста дэль Рэдэнторэ. Штогод у трэцюю нядзелю ліпеня, дож наведваў царкву, прайшоўшы па пантонным мосце, які наводзіўся ад Палаца Дожаў да царквы. Там ён служыў імшу. У царкве знаходзяцца шэдэўры Франчэска Басана, Лацара Бастыяні, Карла Сарачэні, Леандра Басана, Джакама Пальма, Якапа Басана, Франчэска Бісола, Рока Марконі, Паала Веранезэ, Альвізэ Віварыні, Тынтарэта. Галерэя
Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia