Царква ў імя святога прападобнага Сергія Раданежскага (Лескавічы)
Царква ў імя святога прападобнага Сергія Раданежскага — праваслаўная царква пабудавана ў в. Лескавічы (Шумілінскі раён, Віцебская вобласць) на мяжы 19—20 ст. з цэглы і бутавага каменю. 2 жніўня 2016 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь царкве нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэгіянальнага значэння[1]. АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Мае трохчасткавую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю: двух’ярусная чацверыковая званіца-прытвор, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, трохгранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Рознавялікія аб’ёмы са шматграннымі бляшанымі пакрыццямі ствараюць ярусную прасторава развітую кампазіцыю. Пакаты чатырохсхільны дах асноўнага аб’ёму раней завяршаўся маляўнічым 5-купаллем, зараз — крыжам, над шатровым дахам званіцы — макаўка. Фасады дэкарыраваны аркатурнымі фрызамі, вуглавымі калонкамі і лапаткамі, нішамі, плоскімі ліштвамі арачных аконных праёмаў, выкладзенымі чырвонай цэглай на маляўнічым паліхромным фоне бутавай муроўкі сцен. Уваход вырашаны магутным арачным парталам з двухсхільным шчытом на 2 калонах. Унутры царква атынкавана; меліся двух’ярусны іканастас, 3 галандскія печы. ![]() ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia