Цнянскае вадасховішча
Цня́нскае вадасхо́вішча[2][3], Галаўное[1] — наліўное вадасховішча на поўначы Мінска, каля былой вёскі Цна-Ёдкава, галаўное збудаванне Сляпянскай воднай сістэмы, якая ўваходзіць у склад Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Пабудавана ў 1981 годзе. Вада паступае з вадасховішча Дразды. Катлавіна — натуральная ўпадзіна. Плошча — 0,87[крыніца?] (0,94[2][3], 0,9[1]) кв. км, даўжыня — 1,5 (2[1]) км, найбольшая шырыня — 1,4 (0,93[1]) км, даўжыня беагавой лініі — 5 км, найбольшая глыбіня — 7,5 м, сярэдняя — 2,4 м. Даўжыня земляной плаціны (дамбы) — 1,1[2] (1,075[4]) км, яе вышыня — 7,5[4] м. Аб’ём вады ў вадасховішчы 2[1] (2,1[2][3]) млн м³. Існуе адгалінаванне (канал) у бок жылога раёна па вул. Мірашнічэнкі. Першапачаткова прызначалася для гаспадарча-пітнога і тэхнічнага водазабеспячэння горада. У апошні час вакол вадасховішча створана зона адпачынку. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia