Працягласць канала ў межах горада Мінска — 22 км, перапад вышынь на ўсім працягу воднай сістэмы складае 31 м. Аб'ём вады — 3,1 млн м³. Агульная плошча водна-зялёнай сістэмы — 122,4 га. Колькасць каскадаў — 13, колькасць дэкаратыўных вадаёмаў — 14, агульнай плошчай больш 50 га[1][3]. Каскады зроблены з выкарыстаннем розных эфектаў падаючай вады: шматступенныя перапады, суцэльныя ці падзеленыя люстэркавыя злівы вады і інш. Маюцца пляцоўкі для краявіднага агляду, пешаходныя дарожкі, у тым ліку пад каскадамі падаючай вады[4].
У 2002—2006 гг., у сувязі з будаўніцтвам і ўводам у эксплуатацыю новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, адбылося годнае і выразнае акультурванне прылеглай да бібліятэкі тэрыторыі, якая з'яўляецца часткай Сляпянска воднага паўкола (Сляпянскай воднай сістэмы). Аднак восенню 2014 г. пачалося будаўніцтва двухузроўневай траспартнай развязкі на перакрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава (каля будынка Нацыянальнай бібліятэкі), для чаго была значна звужана тэрыторыя нядаўна добраўпарадкаванай прылеглай паркавай зоны Сляпянскай воднай сістэмы з абодвух бакоў праспекта, а таксама знесены былы ўваход у парк[5]. Двухузроўневая развязка таксама «разрэзала» краявід і панараму праспекта Незалежнасці.
Архитектура Советской Белоруссии - Architecture of the Soviet Byelorussia / В.И. Аникин, И.И. Бовт, А.А. Воинов, Ю.В. Потапов, В.Э. Соколовский; Под общ. ред. В.И. Аникина. — Москва : Стройиздат, 1986. — 319 с.
Архітэктура Беларусі : нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславян. і еўрап. кантэксце: у 4 т. / А.І. Лакотка [і інш.] ; навук. рэд. А.І. Лакотка. — Мінск : Беларус. Навука, 2009. — Т. 4, кн. 2. Архітэктура XX — пачатку XXI ст. — 790 с.
Воинов, А.А. История архитектуры Белоруссии: учеб. для вузов по спец. 1201 «Архитектура» : в 2 т. / А.А. Воинов. — Минск : Выш. шк., 1987. — 2-е изд., перераб. и доп. — Т. 2 (Советский период). — 293 с.
Градостроительство Белоруссии / В.И. Аникин, Е.Л. Заславский, И.А. Иодо и др.; Под общ. ред. А.В. Сычевой. — Минск : Высшая школа, 1988. — 247 с.