Цэнтральна-юпікская мова
Цэнтральна-юпікская мова (саманазвы: Yup'ik, Cup'ik) — мова юпікскай групы эскімоскай галіны эскімоска-алеуцкай сям'і[1], на якой размаўляюць юпік Цэнтральнай Аляскі. У нашы дні налічваецца 19 000 носьбітаў[2]. Пісьмовасць![]() У 1900 г. шаман Уякук склаў піктаграфічную складовую пісьмовасць югтун[3]. Пазней ён замяніў піктаграмы на знакі, падобныя на лацінскае пісьмо. Югтун выкарыстоўваўся некаторымі місіянерамі сярод юпік. Адначасова каталіцкія і пратэстанцкія місіянеры ўжывалі для цэнтральна-юпікскай мовы літары лацінскага алфавіта. У 1960-я гг. група амерыканскіх лінгвістаў з Фэрбанксу на чале Айрын Рыд[4] распрацавала варыянт арфаграфіі, прыдатны для англійскай клавіатуры. У ім спалучэнні лацінскіх літар і знакаў адлюстроўвалі спецыфіку маўлення юпік[5]. Дзякуючы гэтаму стала магчымым друкаванне тэкстаў на цэнтральна-юпікскай мове без дадатковага абсталявання і з 1973 г. — выкладанне на ёй у школах Аляскі.
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia