Васіль Філімонавіч Шавура
Васі́ль Філімо́навіч Шаву́ра (6 лістапада 1912, Гарадчэвічы, Лепельскі раён — 13 красавіка 2007, Масква)[1]) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар Мінскага абкама КПСС (1956—60), загадчык Аддзела культуры ЦК КПСС (1965—1986). Член КПСС з 1940 г., кандыдат у члены ЦК КПСС у 1966—1986 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 5—11 скліканняў (1958—87). БіяграфіяНарадзіўся 6 лістапада 1912 года ў в. Гарадчэвічы (цяпер — Лепельскі раён Віцебскай вобласці). У 1936 годзе скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (завочна). З 1930 г. працаваў настаўнікам, загадчыкам вучэбнай часткай, дырэктарам сярэдняй школы ў Віцебскай вобласці. У 1942 годзе скончыў ВПШ пры ЦК УКП(б). У 1942—1947 гг. — у апараце ЦК УКП(б). У 1947—1948 гг. — у апараце ЦК КП(б) Беларусі — загадчык Аддзелам прапаганды Упраўлення прапаганды і агітацыі, У 1948—1956 гг. — сакратар Мінскага абкама КП Беларусі, У 1956—1960 гг. — першы сакратар Мінскага абкама КП Беларусі, У 1960—1965 гг. — сакратар ЦК КП Беларусі, адначасова — Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1963—1965 гг.). У 1965—1986 гг. — загадчык Аддзела культуры ЦК КПСС. З 1986 года на пенсіі. Памёр 13 красавіка 2007 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Траекураўскіх могілках (нав. 5)[1]. Цікавыя фактыВ. Ф. Шавура вядомы сваёй тайнай барацьбой з А. М. Якаўлевым у бытнасць таго в. а. загадчыка аддзела прапаганды ЦК КПСС (1969—1973). У гэтай барацьбе выйшаў пераможцам (пры падтрымцы пісьменнікаў і навукоўцаў), Якаўлеў быў зняты з пасады. Пасля вяртання Якаўлева на працу ў апарат ЦК КПСС (1986) Шавура быў адпраўлены на пенсію. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia