Чартапалох кучаравы
Чартапало́х кучаравы[1] (Carduus crispus) — від кветкавых травяністых раслін роду Чартапалох сямейства Астравыя (Asteraceae). НазваНародныя назвы: бадзюлі, будзяк, калючка, растроп, дзядоўнік[2][3][4][5][6][7]. Батанічнае апісанне![]() ![]() Шматгадовая расліна вышынёй 0,5—2 м з прамым, галінастым, да самых кошыкаў крылата-калючым сцяблом. Лісце мяккае, знізу бела- або шарсціста-лямцавае, выемчата-зубчастае ці лопасцевае, з мяккімі калючкамі даўжынёй не больш 3 мм. Ніжняе лісце даўжынёй да 20 см, шырынёй 10—15 см, на крылатым чаранку даўжынёй да 10—12 см. Кветкавыя кошыкі дыяметрам 1,5—5 см, пурпуровыя, рэдка ружовыя, белыя, па 2—4 скучаныя на верхавінках сцябла і галінак, не панікаюць у час цвіцення. Сямянкі шараватыя (1 расліна дае да 6500 сямянак). Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана ва ўмераных і трапічных (Індыя) абласцях Еўразіі[8]. Натуралізавалася на тэрыторыі Нарвегіі і Паўночнай Амерыкі[8]. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[9]. На тэрыторыі Беларусі цвіце ў чэрвені—кастрычніку. Гаспадарчае значэннеЛекавая і меданосная расліна. Пустазелле. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia