Чыгуначная вуліца (Мінск)
Чыгуначная вуліца — вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска. Сваю назву атрымала ў часы будаўніцтва Маскоўска-Брэсцкай чыгункі ў 19-м стагоддзі, калі яе рабочыя і служачыя актыўна засялялі прадмесце Грушаўка. РазмяшчэннеПачынаецца ад перасячэння з чыгуначнымі пуцямі, працягваючы Суражскую вуліцу, ідзе з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, заканчваецца скрыжаваннем з праспектам Дзяржынскага. Таксама перасякаецца з вуліцамі Сямашкі, Уманскай, Дубравінскай, Прамой, Матросава, Шчорса і Кузьмы Мініна; праспектам Жукава, 3-м, 4-м, 5-м, 6-м і 7-м Чыгуначнымі завулкамі. Ідзе паралельна Грушаўскай вуліцы. Аб’ектыНа вуліцы размешчаны разнастайныя грамадскія аб’екты:
Грамадскі транспартПа вуліцы пралягае шэраг аўтобусных (6, 32с, 49, 50с, 52, 57, 101, 196с) і тралейбусных (8, 31, 47, 63, 64, 90) маршрутаў. На вуліцы размешчана аўтастанцыя «Паўднёва-Заходняя», якая з’яўляецца буйным транспартным вузлом. Недалёка ад пачатку вуліцы размешчана станцыя метро «Інстытут культуры», паблізу ад канца — станцыі метро «Міхалова» і «Пятроўшчына». ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia