Вуліца Раманаўская Слабада
Вуліца Раманаўская Слабада (руск.: улица Романовская Слобода) — вуліца ў цэнтры Мінска. Праходзіць ад вуліцы Няміга да вуліцы Мельнікайтэ і Юбілейнай плошчы. Гісторыя![]() Узнікла ў пачатку XIX ст. на месцы Землянога вала[1]. Да вуліцы прылягала слабада Раманава. У дарэвалюцыйны перыяд тут сялілася гарадская бедната, вуліца была хаатычна забудаваная драўлянымі хатамі, крамамі, корчмамі. Увосень 1905 года ў доме Катон Басі (вуліца Новараманаўская, 13, на скрыжаванні цяперашніх вуліц Няміга і Раманаўская Слабада, у пачатку сквера Адама Міцкевіча) адкрытае прыватнага жаночага камерцыйнага вучылішча І. І. Самойлы[2]. У 1922 годзе перайменавана ў Рэспубліканскую[3]. У 1933 годзе пракладзена трамвайная лінія. У час Вялікай Айчыннай вайны на вуліцы размяшчаўся лагер для ваеннапалонных, гета. У 1961 годзе на месцы драўляных хат пабудаваны кінатэатр «Беларусь». ТранспартПа вуліцы праходзяць аўтобусныя маршруты 40, 50, і тралейбусныя 9, 13[4], 14, 57. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia