Кальварыйская вуліца
Кальвары́йская вуліца — вуліца ў Фрунзенскім і часткова Цэнтральным і Маскоўскім раёнах Мінска. Размяшчэнне![]() Арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. З'яўляецца працягам вуліцы Раманаўская Слабада і пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Мельнікайтэ, перасякае вуліцу Ціміразева-Клары Цэткін, завулак Тучынскі і вуліцу Дразда, на скрыжаванні з праспектам Машэрэва і чыгуначнымі пуцямі ўзведзена двухузроўневая развязка. Далей да вуліцы прымыкаюць вуліцы Пінская, Скрыганава, Гусоўскага, Кальварыйскі праезд і вуліца Альшэўскага, пасля скрыжавання з якой пераходзіць у вуліцу Прытыцкага. Даўжыня вуліцы складае каля 2,3 км. ГісторыяУ сувязі з ростам горада ў пачатку XX ст. Кальварыя ўвайшла ў склад Мінска, у пятую паліцэйскую частку. Гэтую ж назву атрымала навакольнае прадмесце, праз якое праходзіла Кальварыйская вуліца[1]. За часамі БССР камуністы перайменавалі Кальварыйскую вуліцу ў гонар І. Апанскага — савецкага чэкіста, які ўвайшоў у гісторыю як змагар супраць беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху. У 1993 годзе вуліцы Апанскага вярнулі гістарычную назву[2]. ЗабудоваНяцотны бок![]()
![]()
Цотны бок![]()
Паркі![]() ![]() Ад дома № 4 да скрыжавання з вуліцай Ціміразева з поўначы да вуліцы Кальварыйскай прымыкае безназоўны сквер. Ад скрыжавання з Кальварыйскім праездам да скрыжавання з вуліцай Альшэўскага з поўдня да вуліцы прымакае Кальварыйскі сквер, з поўчаны — Альшэўскі. Славутасці
![]()
![]()
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia