Плошча Францішка Багушэвіча (Мінск)
Плошча Францішка Багушэвіча — плошча ў Маскоўскім раёне горада Мінска. ХарактарыстыкаПлошча названая ў гонар Францішка Багушэвіча (1840—1900) — беларускага паэта, празаіка, грамадскага дзеяча, публіцыста і перакладчыка, аднаго з пачынальнікаў і класікаў новай беларускай літаратуры. Плошча Францішка Багушэвіча знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Клары Цэткін, Нямігі з праспектам Дзяржынскага. Раней ва ўжытку выкарыстоўвалася неафіцыйная назва — плошча Нагіна (па вуліцы Нагіна, былой Вяземскай, якая праходзіла праз плошчу). ТранспартПрыпынак «Музычны тэатр»: аўтобус: 23, 46, 57, 74с, 78, 151э, 958; тралейбус: 4, 7, 12, 29, 36, 37, 40, 44, 46, 53; маршрутнае таксі: 1019, 1109, 1053, 1153. Пад плошчай знаходзіцца аднайменная станцыя Зеленалужскай лініі Мінскага метрапалітэна. |
Portal di Ensiklopedia Dunia