Чырвонае Поле
Чырвонае Поле — вёска ў Буркоўскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Да 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Мікуліцкага сельсавета[1]. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 17 км на паўночны захад ад Брагіна, 22 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 135 км ад Гомеля. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Брагін-Хойнікі. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснавана напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвонае поле», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў маі 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 3 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе калгасу «Чырвоны Кастрычнік» (цэнтр — вёска Мікулічы). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia