Кавалі (Брагінскі раён)
Кавалі́[1] (трансліт.: Kavali, руск.: Ковали) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Буркоўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеЗа 13 км на захад ад Брагіна, 25 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 123 км ад Гомеля. Транспартная сістэмаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін—Хойнікі. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой з усходу далучаюцца 2 просталінейныя вуліцы. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу. ГісторыяВядомая з XIX стагоддзя. У 1850 годзе ўладанне графіні Ракіцкай. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Чырвоная ніва» (цэнтр — вёска Буркі). Да 14 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мікуліцкага сельсавета[2]. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia