Красная Гара (Брагінскі раён)
Кра́сная Гара́[1] (трансліт.: Krasnaja Hara, руск.: Красная Гора) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Буркоўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 4 км на захад ад Брагіна, 32 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 121 км ад Гомеля. Транспартная сістэмаНа аўтадарозе Хойнікі — Камарын. Планіроўка складаецца з 2 прасталінейных, паралельных паміж сабой вуліц, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснавана ў 1920-я года перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1932 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгаса «Шлях да камунізму» (цэнтр — вёска Сабалі). Да 14 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мікуліцкага сельсавета[2], пасля знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Брагінскага пассавета. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (92 сям’і) пераселены ў чыстыя месцы. Да 1 снежня 2009 года вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаванні[3]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia