Дуброўнае
Дубро́ўнае[1] (трансліт.: Dubroŭnaje, руск.: Дубровное) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Буркоўскага сельсавета. ГеаграфіяЗа 11 км на захад ад Брагіна, 18 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 130 км ад Гомеля. Транспартная сістэмаПобач аўтадарога Камарын — Хойнікі. Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. ГісторыяКарона Каралеўства Польскага![]() Ці не ўпершыню паселішча згаданае ў інвентары Хойніцкага маёнтка 1721 года, калі добры вярталіся ад пасэсара ксяндза-біскупа Юзафата Парышэвіча сыну нябожчыка князя Дамініка Шуйскага Мікалаю. Тады на хутары Астраглядаўскага ключа жылі Даніла, Кандрат і Сымон Тарары, ад прозвішча якіх ён і атрымаў назву Тарарын. Усе разам, акрамя дзякла, яны плацілі 10 злотых чыншу і яшчэ — 2 бельцы мёду[2]. Тарыф падымнага падатку Оўруцкага павета Кіеўскага ваяводства на 1734 год засведчыў прыналежнасць Тарарына[A] да маёнтка Хойнікі князя Ігнацыя, сына Дамініка, Шуйскага[3]. У тарыфе 1754 года хутар згаданы ўжо пад сваёй сённяшняй назвай Дуброўнае. З яго 7 двароў (×6 — каля 42 жыхароў) «do grodu» (Оўруцкага замка) выплачваліся 1 злоты і паўтары грошы, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 4 злотыя і 6 грошаў[4]. У 1768 годзе, згодна з адпаведным інвентаром, складзены рэестр пабору Астраглядаўскага ключа. З гаспадароў хутара Tararynski alias Dombrowne Сцяпана і Івана Тарараў[B], Ярмолы, Міхала, Івана, Васіля, Яўсея Данчанкаў, Савы Карповіча збіралася, акрамя дзякла, 42 злотых чыншу, 17 квартаў мёду[5]. Расійская імперыя![]() Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дуброўнае — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыі[6]. У крыніцы, заснаванай на звестках расійскай рэвізіі 1795 года, сказана што хутар Дуброўна, сяло Астраглядавічы, вёскі Плоскае, Вязок, Бардакі належалі[C] шамбяляну Яну Ястржэмбскаму[7]. Найноўшы час9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Дуброўнае ў складзе Мікуліцкай воласці Рэчыцкага павета, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападскага[8]. Насельніцтва
Заўвагі
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia