Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2011
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2011 (англ.: UK Championship 2011, таксама вядомы як williamhill.com UK Championship 2011 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 3 па 11 снежня 2011 года на арэне Barbican Centre, у Ёрку, Англія. Турнір стаў 35-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 года. Прызавы фонд турніру склаў £625,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца. Пераможцам турніру стаў Джад Трамп, які перайграў на сваім шляху да тытула валійца Дамініка Дэйла (6:4), Роні О’Салівана (6:5), шатландца Стывена Магуайра ў чвэрцьфінале (6:3), аўстралійца Ніла Робертсана ў паўфінальным матчы (9:7) і Марка Алена з Паўночнай Ірландыі ў фінальным паядынку (10:8). Такім чынам, 22-гадовы англічанін выйграў свой сёмы прафесійны і другі рэйтынгавы турнір, а таксама трэцяе прафесійнае спаборніцтва ў сезоне (пасля турніру PTC у Глостэры і адкрытага чэмпіянату Антверпена). Турнір![]() Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2011 года стаў 35-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1977 годзе і з 1984 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з Мастэрс і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным рэйтынгавым турнірам пасля чэмпіянату свету. З самога заснавання чэмпіянат Вялікабрытаніі праходзіў у такіх гарадах Англіі, як Блэкпул (1977), Прэстан (1978—1997), Борнмут (1998—2000), Ёрк (2001—2006) і Тэлфард (2007—2010). У 2011 годзе першынства зноў вярнулася ў Ёрк, дзе праходзіць у Barbican Centre. Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2011 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся трэцім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2011/2012. Рэйтынгавыя ачкіЧэмпіянат Вялікабрытаніі 2011 меў найвялікшае размеркаванне рэйтынгавых ачкоў сярод усіх спаборніцтваў пасля чэмпіянату свету. Пераможца турніру атрымаў 8000 ачкоў (пераможца чэмпіянату свету атрымліваў 10000 балаў).
Асноўная сеткаФінал
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia