Мастэрс 2009 (снукер)
Мастэрс 2009 (англ.: Masters 2009) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 11 па 18 студзеня 2009 года на «Арэне Уэмблі», у Лондане. Турнір стаў 35-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Прызавы фонд турніру склаў £482,500 (на £22,500 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £150,000 атрымаў пераможца. У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікам уайлдкард. Пераможца мінулага Мастэрс - Марк Сэлбі - дайшоў да фіналу турніру, дзе саступіў Роні О’Салівану з лікам 8:10. Вышэйшы брэйк турніру аформіў шатландзец Джон Хігінс - 140 ачкоў. Гэтая перамога стала чацвёртым тытулам Мастэрс, а таксама 43-м прафесійным тытулам у кар'еры Роні О’Салівана. Уайлдкард раўндУ папярэднім раўндзе згулялі 15-ы і 16-ы нумары рэйтынгу і ўладальнікі ўайлд-кард: Джад Трамп, як пераможца кваліфікацыйнага турніру, і Рыкі Уолдэн, які атрымаў спецыяльнае запрашэнне ад арганізатараў турніру.
Асноўная сетка
|
Portal di Ensiklopedia Dunia