Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2012
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2012 (англ.: 2012 UK Championship, таксама вядомы як 2012 williamhill.com UK Championship — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 1 па 9 снежня 2012 года на арэне Barbican Centre, у Ёрку, Англія. Турнір стаў 36-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 года. Прызавы фонд турніру склаў £637,500, з якіх £125,000 атрымаў пераможца. Пераможца леташняга турніру, Джад Трамп, прайграў у першым жа матчы Марку Джойсу — 5:6. У фінальным матчы Марк Сэлбі гуляў супраць Шона Мёрфі. Гэта быў першы фінал чэмпіянатаў Вялікабрытаніі, у якім сустракаліся два англічаніны з 1992 года, калі тытул разыгрывалі Джымі Уайт і Джон Пэрат. Пераможцам турніру стаў Марк Сэлбі, які выйграў чатыры партыі запар пры ліку 6:6 у фінальным матчы і пакінуў за сабой паядынак з лікам 10:6. На сваім шляху да тытула 29-гадовы англічанін перайграў валійцаў 21-гадовага Майкла Уайта (6:3) і Раяна Дэя (6:4), аўстралійца Ніла Робертсана ў чвэрцьфінале (6:4), Марка Дэвіса ў паўфінальным матчы (9:4) і Шона Мёрфі ў фінальным паядынку (10:6). Такім чынам, Сэлбі выйграў свой дзявяты прафесійны і трэці рэйтынгавы турнір, а таксама другое прафесійнае спаборніцтва ў сезоне (пасля Пол Хантэр Класік). Апроч таго, ён стаў дванаццатым снукерыстам у гісторыі, якія выйгравалі чэмпіянат Вялікабрытаніі і Мастэрс, а таксама вярнуў сабе першы радок рэйтынгу, абышоўшы па ачках Джада Трампа. Турнір![]() Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2012 года стаў 36-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1977 годзе і з 1984 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з Мастэрс і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным рэйтынгавым турнірам пасля чэмпіянату свету. З самога заснавання чэмпіянат Вялікабрытаніі праходзіў у такіх гарадах Англіі, як Блэкпул (1977), Прэстан (1978—1997), Борнмут (1998—2000), Ёрк (2001—2006) і Тэлфард (2007—2010). У 2011 годзе першынства зноў вярнулася ў Ёрк, дзе з таго часу штогод праходзіць у Barbican Centre. Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2012 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся пятым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2012/2013. Рэйтынгавыя ачкіЧэмпіянат Вялікабрытаніі 2012 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і найбуйнейшы турнір у Кітаі — International Championship. На абодвух спаборніцтвах пераможцы атрымлівалі па 8000 ачкоў. Больш каштоўным турнірам (у плане рэйтынгу) з'яўляўся толькі чэмпіянат свету, пераможца якога атрымаў 10000 балаў.
Асноўная сеткаФінал
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia