Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2009
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2009 (англ.: China Open 2009, таксама вядомы як Bank of Beijing China Open 2009 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 30 сакавіка па 5 красавіка 2009 года ў спартыўнай зале Пекінскага універсітэта, у Пекіне, Кітай. Турнір стаў дзесятым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £271,000, з якіх £52,000 атрымаў пераможца. Пераможцам турніру стаў Пітэр Эбдан, які перайграў на сваім шляху да тытула кітайскага аматара Тана Цзюня (5:2), Дэйва Харальда (5:3), Стывена Хендры ў чвэрцьфінале (5:1), Сцюарта Пэтмана ў паўфінальным матчы (6:1) і Джона Хігінса ў напружаным фінальным паядынку з лікам 10:8. Такім чынам, 38-гадовы англічанін выйграў свой 12-ы прафесійны і восьмы рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама першы турнір амаль за два з паловай гады (пасля перамогі на чэмпіянаце Вялікабрытаніі ў 2006 годзе). Турнір![]() Адкрыты чэмпіянат Кітая 2009 стаў дзясятым розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь. Адкрыты чэмпіянат Кітая 2009 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся сёмым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2008/2009. Прызавыя грошыПрызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £21,000 і склаў £271,000. Прызавыя пераможцы павысіліся на £4,000, склаўшы £52,000.
Рэйтынгавыя ачкіАдкрыты чэмпіянат Кітая 2009 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя трох найбуйнейшых (Гран-пры, чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету). Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на Гран-пры, чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 6250, 7500 і 10000 адпаведна.
Уайлдкард раўндСем кітайскіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Тан Цзюнь, Цаа Кайшэн, Цаа Юйпэн, Юй Дэлу, Цаа Сіньлун, Цянь Пэнфэй і Сяа Гадун. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць семярых выпадковых гульцоў, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Джада Трампа, Рыкі Уолдэна, Сцюарта Пэтмана, Рода Лоўлера, Джона Пэрата, Дэвіда Грэя і Майкла Холта.
Асноўная сеткаФінал
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia