Мастэрс 2012 (снукер)
Мастэрс 2012 (англ.: Masters 2012, таксама вядомы як 2012 BGC Masters — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 15 па 22 студзеня 2012 года ў «Аляксандра-палацы», у Лондане. Турнір стаў 38-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Упершыню турнір Мастэрс спансавала кампанія BGC Partners. Прызавы фонд турніру склаў £500,000, з якіх £150,000 атрымаў пераможца. У турніры прыняло ўдзел 16 гульцоў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў афіцыйным рэйтынгу. Гэта быў першы турнір Мастэрс з 1989 года, у якім не прымаў удзел шасціразовы чэмпіён Стывен Хендры. Леташні пераможца - кітайскі снукерыст Дзін Дзюньхуэй - прайграў у першым раўндзе 14-му нумару сусветнага рэйтынгу Роні О’Салівану. О'Саліван зрабіў вышэйшы брэйк турніру - 141 ачко - у другім матчы супраць Джада Трампа. Пераможцам турніру, а таксама першым аўстралійцам, які выйграў яго, стаў Ніл Робертсан, які адолеў у фінале Шона Мёрфі з лікам 10:6. Гэтая перамога стала дзесятым прафесійным тытулам Робертсана. Асноўная сетка
|
Portal di Ensiklopedia Dunia