Школа № 1 (Докшыцы)
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Докшыцы» — установа сярэдняй адукацыі ў г. Докшыцы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. ГісторыяШкола з’яўляецца старэйшай у раёне школай. У 1608 годзе біскуп Станіслаў Кішка пабудаваў у Докшыцах касцёл, а пры ім была адкрыта школа. З 1922 года ў Докшыцах працуе польская агульнаадукацыйная школа ІІІ ступені. У 1939 годзе, пасля аб’яднання Беларусі, была створана сямігодка. Існавала школа і ў гады нямецкай акупацыі з 1941 года па 1943 год. Першы выпуск пасляваеннай школы адбыўся ў 1948 годзе. Тыпавы будынак васьмігадовай школы быў узведзены ў 1957 годзе. Праз тры гады пабудавана спартыўная зала і цяпліца з пячным ацяпленнем. У 1964 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 26 жніўня школе было прысвоена імя І. С. Палявога. У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў БССР за нумарам 428 ад 21 верасня 1964 года для ўшанавання памяці Героя Савецкага Саюза Івана Сцяпанавіча Палявога ў школе быў створаны мемарыяльны музей. Будаўніцтва сучаснага будынка школы пачалося, калі дырэктарам школы быў Уладзімір Францавіч Паруль. Будаўніцтва школы было завершана ў лютым 1973 года. І 19 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё школы. У сувязі з адкрыццём у 1991 годзе сярэдняй школы № 2, частка вучняў і настаўнікаў перайшлі ў новую школу. У 1993 годзе ў школе было 870 вучняў, працавала 68 настаўнікаў і выхавацеляў. У 2018 годзе школа адзначала 410-гадовы юбілей і 70-годдзе першага савецкага выпуску. Вядомыя выпускнікі
Дырэктары школы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia