Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2013
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2013 (англ.: China Open 2013, таксама вядомы як Bank of Beijing China Open 2013 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 25 па 31 сакавіка 2013 года ў Beijing University Students' Gymnasium, у Пекіне, Кітай. Турнір стаў 14-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £425,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £85,000 атрымаў пераможца (на £10,000 больш, чым у мінулым годзе). Пераможцам турніру стаў аўстралійскі снукерыст Ніл Робертсан, які перайграў на сваім шляху да тытула Джымі Робертсана (5:0), Марка Алена (5:1), шатландцаў Маркуса Кэмбэла ў чвэрцьфінале (5:2) і Стывена Магуайра ў паўфінальным матчы (6:5) і Марка Сэлбі ў фінальным паядынку з лікам 10:6. Гэтая перамога стала 12-м прафесійным і сёмым рэйтынгавым тытулам у кар'еры 31-гадовага аўстралійца, а таксама другім спаборніцтвам, выйграным Робертсанам у сезоне 2012/2013. Апроч таго, перамога на турніры паспрыяла ўздыму Робертсана ў сусветным рэйтынгу з трэцяй пазіцыі на другую ўпершыню з сезона 2010/2011. Турнір![]() Адкрыты чэмпіянат Кітая 2013 стаў 14-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь. Адкрыты чэмпіянат Кітая 2013 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся дзясятым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2012/2013. Прызавыя грошыПрызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £25,000 і склаў £425,000. Прызавыя пераможцы павысіліся на £10,000, склаўшы £85,000.
Рэйтынгавыя ачкіАдкрыты чэмпіянат Кітая 2013 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на астатніх турнірах, якія праходзілі ў Кітаі акрамя International Championship (Усі Класік, Шанхай Мастэрс і World Open). Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі толькі International Championship, чэмпіянат Вялікабрытаніі (на абодвух пераможцы атрымлівалі па 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў).
Уайлдкард раўндВосем азіяцкіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: кітайцы Ван Юйчэнь, Лу Нін, Чжоу Юэлун, Чжу Інхуэй, Ху Хаа, Лю Хаацянь і Чжаа Сіньтун, а таксама Эхсан Хейдарынеджад з Ірана. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць васьмярых гульцоў з ніжэйшымі нумарамі пасеву, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Энтані Мак-Гіла, Джымі Робертсана, Ляна Вэньбо, Джэка Лісоўскі, Дэчавата Пумджаенга, Роры Мак-Лаўда, Марка Джойса і Джэймі Коўпа.
Асноўная сеткаФінал
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia