Шчаўе тупалістае
Шчаўе тупалістае[1] (Rumex obtusifolius) — кветкавая травяністая расліна, від роду Шчаўе (Rumex) сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae). НазваШчаўе тупалістае, карнач[2], шчаўлюк вадзяны[3]. Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая буйная расліна з магутным коранем і бароздавым сцяблом вышынёй да 1,5 м, дугападобнымі або ніцымі галінамі ў сярэдняй частцы. Прыкаранёвае лісце сядзіць на доўгіх хвосціках, з плоскай і бліскучай ліставай пласцінкай даўгавата-яйкападобнай формы, у даўжыню да 25 см і 12 см шырынёй, канцы лісця тупыя або слабазавостраныя, з сэрцападобным аснаваннем. Лісце на сцеблах кароткачарашковае, авальна-ланцэтнай формы. Суквецце аблісцвенае, мяцёлкавае, з адхіленымі галінамі. Кветкі двухполыя, дробныя, зялёнага колеру, сабраны ў друзлыя калатоўкі. Калякветнік складаецца з шасці авальна-трохкутных лісточкаў. Падчас паспявання пладоў унутраныя лісточкі становяцца цёмна-бурымі. Тычынак у колькасці шэсць, песцік з трыма слупкамі і гронкападобнымі лычыкамі. Цвіценне адбываецца ў ліпені — жніўні. Плод — трохграневы арэшак. Лёгка гібрыдызуецца з іншымі відамі шчаўя, напрыклад, са шчаўем прыморскім (Rumex maritimus) або шчаўем кучаравым (Rumex crispus). Распаўсюджанне і асяроддзе пражыванняВід распаўсюджаны ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе, у Скандынаўскіх краінах, на Балканскім паўвостраве, у Міжземнамор’і, у Малой Азіі і Іране. На тэрыторыі Расіі сустракаецца ў еўрапейскай частцы на захад ад Камы і Волгі, акрамя паўночных раёнаў і Крыма, прысутнічае на Каўказе. Расце ў лясах, на ўзлесках і ў зарасніках кустоўя. Ля жылля чалавека селіцца як рудэральная і пустазельная расліна. Значэнне і выкарыстаннеЛісце расліны можа быць выкарыстана ў якасці салаты ці як шпінат, можа адварвацца. Лісце змяшчае шчаўевую кіслату, ужыванне якой у вялікай колькасці можа быць небяспечным. Высушанае насенне выкарыстоўваецца ў якасці вострай прыправы. Вегетатыўныя часткі могуць выкарыстоўвацца ў якасці лекавай сыравіны. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia