Эгерыя (міфалогія)![]() Эгерыя — у старажытнарымскай міфалогіі німфа-прадракальніца, жонка рымскага цара Нумы Пампілія[1], яго дарадчыца ў справах арганізацыі рэлігійнага жыцця ў Старажытным Рыме і яго настаўніца ў законатворчай дзейнасці[2]. Пад кіраўніцтвам Эгерыі, Нума навучыў рымлян свяшчэннадзействам і прысвяціў Каменам той гай, дзе ён сустракаўся з німфай. Таксама Эгерыі былі прысвечаны два свяцілішчы: адно каля Арыцыі, другое ў Рыме, каля Капенскіх варот[3]. Паводле падання, якое прыводзіць Авідзій, пасля сканання мужа Эгерыя перасялілася ў гай Дыяны ў глыбіні лясоў Арыцыйскай даліны (каля горада Арыча), дзе парушала сваімі рыданнямі набажэнства ў гонар апошняй, за што багіня ператварыла Эгерыю ў крыніцу[3]. Рымскія жанчыны шанавалі Эгерыю, як заступніцу парадзіх. Пазней культ Эгерыі зліўся з культам Артэміды — цнатлівай багіні ўрадлівасці, якае дае шчасце ў шлюбе і дапамогу пры родах[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia