Эксперымент (тэорыя імавернасцей)
Эксперымент або выпрабаванне — некаторая працэдура, якая можа быць паўторана шматразова (у тэорыі, калі не на практыцы) і мае мноства магчымых зыходаў , вядомае як прастора элементарных падзей[1]. Эксперымент называецца выпадковым, калі ён мае больш за адзін магчымы зыход, і дэтэрміністычным , калі магчымы зыход толькі адзін. Выпадковы эксперымент, які мае роўна два несумесныя зыходы, імавернасці каторых аднолькавыя ў кожным выпрабаванні, называецца схемай Бэрнулі[2] . Пры адзіночным паўтарэнні эксперыменту адбываецца толькі адзін з магчымых зыходаў. Пасля правядзення вялікай колькасці выпрабаванняў і атрымання іх зыходаў можна ацаніць эмпірычныя імавернасці розных зыходаў і выпадковых падзей (вынікаў), якія могуць адбыцца падчас эксперыменту, з дапамогай метадаў статыстычнага аналізу. Эксперымент і выпрабаваннеВыпадковыя эксперыменты часта праводзяцца неаднаразова з мэтай статыстычнага аналізу іх вынікаў. У такім выпадку набор паўтораў называецца эксперыментам, а кожны паўтор асобна — выпрабаваннем. Напрыклад, калі манетка падкідаецца сто разоў, кожнае падкіданне будзе выпрабаваннем у межах эксперыменту па сторазовым падкіданні манеткі[3]. Незалежныя выпрабаванніПаслядоўнасць выпрабаванняў называецца паслядоўнасцю незалежных выпрабаванняў, калі вынікі кожнага выпрабавання не залежаць ад вынікаў усіх папярэдніх выпрабаванняў[2] . Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia